З языком і без. Самыя гарачыя пацалункі палітыкаў


Ужо больш за стагоддзе па ўсім свеце адзначаюць неафіцыйны міжнародны дзень пацалунка. Усё пачалося напрыканцы XIX ст. у Вялікай Брытаніі. 20 гадоў таму традыцыю падтрымала ААН. Цяпер гэтае свята адзначаюць у 60 краінах свету.

З гэтае нагоды Belsat.eu зрабіў для вас падборку самых гарачых пацалункаў з удзелам палітыкаў.

Лідарка Нацыянальнага фронту, дэпутат французскага парламенту, Марын Ле Пэн дасылае фатографам паветраны пацалунак. Страсбург. 2015 г.
Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп цалуе сваю жонку Меланію. Кліўлэнд. 2016 г.
Экс-прэзідэнт ЗША Барак Оўбама і ягоная жонка Мішэль. Вашынгтон. 2015 г.
Кіраўнік СССР Міхаіл Гарбачоў цалуецца з кіраўніком ГДР Эрыхам Хонекерам. Усходні Берлін. 1986 г.
Пацалунак канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель і 7-га прэзідэнта Кіпра Нікаса Анастасіядыса. Брусель. 2013 г.
Паветраны пацалунак ад прэзідэнта Венесуэлы Нікаляса Мадуро. Каракас. 2014 г.
Экс-прэзідэнт ЗША Джордж Буш. Аэрапорт Вако (Тэхас) 2004 г.
Былы прэм’ер Вялікай Брытаніі Дэвід Кэмэран цалуецца са сваёй жонкай Самантай. Бірмінгем. 2012 г.
Канадскі прэмʼер Джасцін Трудо з жонкай Сафі Грэгорі. Манрэаль. 2012 г.
Турэцкая лётчыца Sabiha Goektschen цалуе руку Мустафы Кемаля Атацюрка, першага прэзідэнта Турцыі. 1938 г.
Валеры Трыервейлер цалуе свайго мужа Франсуа Алянда, які неўзабаве стане прэзідэнтам Францыі. Парыж. 2012 г. Праз два гады яны разыдуцца.
Прыхільніцы Дзмітрыя Мядзьведзева (прэзідэнт РФ 2008-2012 гг.) цалуюць ягоную кардонную копію непадалёк ад Крамля. Масква. 2011 г.
Сірыец, які жыве ў Ліване, цалуе партрэт прэзідэнта Сірыі Башара аль-Асада. Бэйрут. 2011 г.
Экс-кіраўніца Дзярждэпу ЗША Гілары Клінтан і кіраўнік МЗС Бразіліі Антоніо Патріота. Вашынгтон. 2011 г.
Міністр навакольнага асяроддзя Нямеччыны Норберт Ротген і ягоная жонка Эба. Бон. 2010 г.
Былы прэзідэнт ЗША Біл Клінтан цалуе жонку Гілары. Нью-Ёрк. 2009 г.
Экс-кіраўнік расейскага ўраду Віктар Чарнамырдзін і былы кіраўнік ураду Беларусі Вячаслаў Кебіч. 1994 г.
Уладзімір Пуцін і Кім Чэн Ыр, бацька кіраўніка КНДР Кім Чэн Ына. 2002 г.
Леанід Брэжнеў і кіраўнік ГДР Эрых Хонекер. 1979 г.

Дарагія чытачы і гледачы «Белсату», мы вас любім і цалуем.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары