У начным клубе ў Менску па вуліцы Прытыцкага 62 а шостай гадзіне раніцы 11 студзеня адбыўся пажар. На момант здарэння ў памяшканнях установы знаходзіліся каля 150 наведнікаў і 20 асобаў персаналу. Да прыезду ратавальнікаў яны пакінулі будынак, паведамляе прэсавая служба МНС.
Паводле папярэдніх звестак, пажар у клубе ўзнік праз замыканне электраправодкі і асвятляльнай сеткі.
Працаўнікі МНС патушылі агонь. Паведамляецца, што ў выніку пажару ніхто не пацярпеў.
Яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў адміністрацыя клуба эвакуявала 150 наведнікаў і 20 асобаў персаналу. Прычыны інцыдэнту высвятляюцца.
СК belsat.eu