З гарбатаю праз скайп. У беларускіх школах прайшлі онлайн-лінейкі

У суботу, 30 траўня, у школах Беларусі завяршаецца навучальны год. Але ўжо ў пятніцу ў іх прайшлі першыя лінейкі.

Ва ўмовах каронавіруса і дыстанцыйнага навучання шмат якія школы правялі выніковыя сустрэчы онлайн.

Напрыклад, у Менску ў беларускамоўнай гімназіі № 23 у адным з класаў дзеці сабраліся з гарбатай і цукеркамі перад экранамі тэлефонаў і камп’ютараў.

«Мы паразмаўлялі. Затым нам паказалі сертыфікаты тых, хто скончыў год на выдатна ці добра. Пасля мы пагулялі», – адзначыла ў размове з карэспандэнтам «Белсату» вучаніца Адэля.

30 траўня ў Беларусі праз выпускныя забаранілі продаж алкаголю

Нагадаем, што 30 траўня, падчас урачыстасцяў на заканчэння навучальнага года, у Беларусі традыцыйна абмяжуюць продаж алкаголю. Праўда, на гэты раз абмежаванне не закране ўсе гарады.

МГ belsat.eu

Hавiны