30 траўня ў Беларусі праз выпускныя забаранілі продаж алкаголю


Падчас урачыстасцяў на заканчэння навучальнага года ў Беларусі традыцыйна абмяжуюць продаж алкаголю. На забарону не паўплывала і тое, што правядзенне апошніх званкоў адмянілі, піша TUT.by.

Гэтак, 30 мая продаж спіртнога будзе абмежаваны ў Берасці, Магілёве, Гомлі ды шмат якіх раённых цэнтрах. Алкаголь не будуць прадаваць у крамах з 8:00 30 траўня да 8:00 31-га. Робіцца гэта для папулярызацыі «здаровага ладу жыцця, прафілактыкі п’янства і алкагалізму».

Аб’ектыў
Як пройдуць выпускныя іспыты падчас пандэміі?
2020.05.28 23:06

А вось у Горадні, Віцебску і Менску абмежаванняў не будзе. Праўда, у шмат якіх раёнах Менскай, Віцебскай і Гарадзенскай вобласцяў продаж алкаголю будзе пад забаронай.

У наступны раз продаж спіртнога абмяжуюць у дзень правядзення выпускных вечароў: 9 і 10 чэрвеня.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў