Ярмошына: Выбары могуць прайсці без міжнародных назіральнікаў


Прэзідэнцкія выбары 2020 года праходзіць у асаблівых умовах – перадае БелТА заяву старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай.

Кіраўніца Цэнтрвыбаркаму адзначыла, што праз пандэмію каронавіруса гэтая выбарчая кампанія «будзе вельмі рэзка адрознівацца ад кампаніяў па выбарах прэзідэнта, якія праходзілі раней».

Абноўлена
Прэзідэнцкія выбары пройдуць 9 жніўня
2020.05.08 09:27

Гэтак, зборшчыкаў подпісаў абавяжуць выконваць рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя, усіх іх павінны забяспечыць сродкамі індывідуальнай абароны.

Пасяджэнні абласных, раённых, гарадскіх выканкамаў пры разглядзе пытанняў, звязаных з выбарамі, будуць праходзіць без назіральнікаў, прадстаўнікоў партыяў, грамадскіх аб’яднанняў. Але выканаўчыя органы павінны на сваіх старонках у інтэрнэце выкладваць стрымы з такіх пасяджэнняў.

Hавiны
У ЦВК няма часу, каб дазволіць бяспечна збіраць подпісы на выбарах падчас пандэміі
2020.05.08 08:11

Выконваць рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя па сацыяльным дыстанцыяванні і забеспячэнні сродкамі абароны абавяжуць і назіральнікаў. Пры гэтым старшыня ЦВК заявіла, што пакуль не ведае, ці прыедуць у Беларусь міжнародныя назіральнікі.

Нагадаем, што прэзідэнцкія выбары маюць прайсці 9 жніўня. Адпаведнае рашэнне было прынятае 8 траўня.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў