Прэзідэнцкія выбары пройдуць 9 жніўня


Фота – Ірына Арахоўская/«Белсат»

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прапануецца правесці 9 жніўня. Пра гэта 8 траўня ў Палаце прадстаўнікоў паведаміла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына, піша БелТА.

Палітычнае кіраўніцтва краіны правяло кансультацыі з ЦВК, Палатай прадстаўнікоў, і «было выпрацавана адзінае меркаванне аб правядзенні выбараў 9 жніўня», сказала старшыня ЦВК.

Hавiны
У ЦВК няма часу, каб дазволіць бяспечна збіраць подпісы на выбарах падчас пандэміі
2020.05.08 08:11

Лідзія Ярмошына патлумачыла, чаму прапанавала менавіта 9 жніўня. Выбары прэзідэнта праводзяцца ў два туры, калі ў першым ніхто не набраў абсалютнай большасці галасоў, гэта значыць больш за 50 %. Паводле правядзенне выбараў 30 жніўня можа пацягнуць папрокі ў тым, што ўлада з самага пачатку плануе завяршыць іх у першым туры і не прадугледжвае магчымасці галасавання праз два тыдні. Тэрміны правядзення другога тура ў такім выпадку будуць выходзіць за абумоўлены Канстытуцыяй тэрмін. Аналагічная сітуацыя з 23 жніўня. Што датычыць 16 жніўня, то ў выпадку другога тура ён пройдзе 30 жніўня, але гэта перадапошні дзень вакацыяў і правядзенне выбараў будзе складана сумясціць з імпрэзамі з нагоды пачатку навучальнага года ў школах, сказала старшыня ЦВК.

У выніку Палата прадстаўнікоў прызначыла прэзідэнцкія выбары на 9 жніўня.

Цэнтрвыбаркам плануе 8 траўня пасяджэнне, на якім разгледзіць каляндарны план выбараў, пастанову аб парадку накіравання і акрэдытацыі нацыянальных назіральнікаў, каштарыс і бюджэт выбараў. Паседжанне будзе праходзіць без прэсы і назіральнікаў.

Плануецца, што дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп патэнцыйных кандыдатаў на прэзідэнцтва трэба падаць у ЦВК да 15 траўня.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў