Ярмошына назвала асноўныя прычыны адмовы рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты


Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына падсумавала этап выбарчай кампаніі і распавяла, чаму некаторыя прэтэндэнты не атрымалі статус кандыдата. Пра гэта паведамляе Нацыянальны прэс-цэнтр.

Паводле Лідзіі Ярмошынай найменшая колькасць адмоваў зафіксавана ў кандыдатаў, якія вылучаліся палітычнымі партыямі. Галоўная памылка такіх вылучэнцаў, паводле словаў старшыні ЦВК, звязаная з недакладнымі звесткамі ў дэкларацыях аб прыбытках і маёмасці. Што тычыцца прэтэндэнтаў, якія вылучаліся шляхам збору подпісаў, то там высокі адсотак недакладных подпісаў, а адпаведна і адмоваў.

«Некаторыя проста не могуць быць кандыдатамі, паколькі кандыдатам можа стаць асоба, якая стала жыве на тэрыторыі Беларусі. Адзін, напрыклад, навучаецца ў Варшаве. Прычым публічна пра гэта распавядае. Некалькі працуюць у Расеі. Камісіі цяпер разглядаюць скаргі. Але есць яшчэ суды, рашэнні якіх з’яўляюцца канчатковымі», – нагадала Лідзія Ярмошына.

Меркаванні
Левая нага Ярмошынай вырашала, каго зарэгістраваць кандыдатам
2019.10.18 20:58

Адметнасцю сёлетняй кампаніі, на думку Лідзіі Ярмошынай, зʼяўляецца тое, што сярод кандыдатаў практычна няма беспрацоўных. Пры гэтым старшыня ЦВК адзначыла, што праз нядобрасумленнасць і парушэнні законаў можна пазбавіцца статуса кандыдата.

«Калі кандыдат будзе і ў сацсетках, і ў сваіх выступах дапускаць паклёпы, абразы, распальваць сацыяльную варажнечу, заклікаць да гвалтоўнага звяржэння канстытуцыйнага ладу, то гэта падстава для адмены яго рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты», – распавяла Лідзія Ярмошына.

Старшыня ЦВК спаслалася на артыкул 47 Выбарчага кодэксу, паводле якога забароненыя прапаганда вайны, заклікі да гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці краіны, абразы і паклёп у дачыненні да службовых асоб, кандыдатаў у дэпутаты або прэзідэнты. Таксама не дапускаюцца заклікі да зрыву, адмене або пераносу ўжо прызначаных выбараў.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў маюць адбыцца 17 лістапада. Да гэтага дня кандыдаты могуць праводзіць агітацыйную кампанію.

ВІДЭА
Лябедзька заклікаў падпісаць петыцыю за звальненне Ярмошынай
2019.08.21 08:35

СК belsat.eu

Стужка навінаў