Якуцкага шамана, які хацеў выгнаць Пуціна, прызналі вар’ятам


Экспертыза прызнала якуцкага шамана Аляксандра Габышава, які ішоў у Маскву, каб выгнаць прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, вар’ятам. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Правозащита Открытки».

Праваабаронцы збіраюцца правесці сваю сваю экспертызу з удзелам незалежных экспертаў, бо сумняюцца ў выніках афіцыйнага заключэння.

Экспертыза была праведзена 20 верасня. Габышава, які быў затрыманы напярэдадні даставілі ў псіханеўралагічны дыспансер у суправаджэнні супрацоўнікаў ФСБ. Праваабаронцы заяўляюць, што да шамана не пускалі адвакатаў, а яго прымусілі падпісаць пагадненне пра добраахвотнае абследаванне.

Hавiны
«Ціхая спецаперацыя». Выкралі шамана, які ішоў выганяць Пуціна з Крамля
2019.09.19 10:00

Сам Габышаў пазней адклікаў згоду на абследаванне.

Аляксандр Габышаў выйшаў з Якуціі ў Маскву ўвесну. У ліпені ён сабраў масавы мітынг у Чыце, на які сабраліся больш за 700 чалавек. Галоўным лозунгам мітынгу быў «Расея без Пуціна».

9 верасня ў сталіцы Бураціі пачалася акцыя пратэсту. Тры дні людзі не сыходзілі з плошчы, нягледзячы на ​​разгоны і затрыманні. Яны патрабавалі адмяніць вынікі выбараў мэра Улан-Удэ, а таксама вызваліць затрыманых раней прыхільнікаў шамана Аляксандра Габышава.

ВІДЭА
Якуцкага шамана, які ішоў «выганяць Пуціна», вызвалілі з-пад варты
2019.09.21 10:12

Паводле шамана, «Пуцін не чалавек, а дэман, і ён павінен яго выгнаць». Паводле шамана, ягоныя галоўныя метады – народныя сходы і мітынгі, але, калі гэта не дапаможа, ён гатовы ўжыць і «іншыя метады».

19 верасня яго выкралі ўзброеныя людзі ў масках.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў