Як перайсці на беларускую? «Арт Сядзіба» запрашае паслухаць тых, хто ўжо гэта зрабіў


6 сакавіка 2019 года. Першая сустрэча з цыклу «Беларускамоўныя». Госці імпрэзы – музыка Пётр Клюеў (леваруч) і актор Аляксей Сапрыкін (праваруч). Фота – «Арт Сядзіба»

«Паслухай дасведчаных, – кажуць у арганізацыі, – і зрабі свой крок да роднай мовы». З гэтай мэтай «Арт Сядзіба» кожны тыдзень запрашае на сустрэчу з паспяховымі носьбітамі беларускай.

«Беларускамоўныя» – серыя сустрэчаў, на якіх беларускамоўныя асобы дзеляцца сваёй гісторыяй пераходу на яе. Падчас спатканняў яны адказваюць на пытанні як вядоўцаў, гэтак і наведнікаў імпрэзы.

20 сакавіка ў кавярні «Грай» свае гісторыі распавядуць моладзевая актывістка Дар’я Рублеўская і прадпрымальнік Мікіта Броўка.

Дар’я – студэнтка факультэта права, прыхільніца Задзіночання беларускіх студэнтаў. Мікіта – сузаснавальнік кампаніі Symbal.by, былы каардынатар «Арт Сядзібы».

Сустрэчы адбываюцца ў межах году беларускай мовы і кампаніі «Беларускамоўны». Мэта апошняй заахвоціць называць роднай мовай беларускую, каб станоўча паўплываюць на далейшую палітыку дзяржавы ў дачыненні да яе.

Беларускамоўны

ДД

Глядзі таксама
Каментары