З 4 да 30 кастрычніка 2019 года ў Беларусі праводзіцца чарговы перапіс насельніцтва. Паўдзельнічаць у ім можна онлайн. Два пытанні ў анкеце будуць пра вашую родную мову (нумар 12 і 13). Адказ мае не толькі сімвалічнае, але і практычнае значэнне.
Ад колькасці людзей, якія ў адказах назавуць беларускую мову, будзе залежаць далейшая палітыка дзяржавы. Адказам «беларуская» вы станоўча паўплываеце на яе. Падтрымаем наш нацыянальны скарб – мову нашых продкаў, якая нас усіх аб’ядноўвае і робіць унікальнымі!