«Я згубіла зрок, бо ўвесь час плачу». Адно з апошніх інтэрв’ю Ульяны Захаранкі


14 траўня стала вядома пра смерць Ульяны Рыгораўны Захаранкі, маці зніклага палітыка Юрыя Захаранкі.

Ульяна Рыгораўна памерла на 95-м годзе жыцця. Апошнія 19 гадоў яна жыла ў чаканні свайго сына, які знік 7 траўня 1999 года.

У 2015 годзе журналіст «Белсату» Алесь Залеўскі прыехаў да Ульяны Захаранкі ў Васілевічы (Рэчыцкі раён), каб тая падзялілася сваймі ўспамінамі пра вайну. Ульяна Рыгораўна накарміла нашую здымачную групу галубцамі і распавяла, як трапіла ў Кёльн.

Прапануем вашай увазе вытрымкі з той размовы.

Маці Юрыя Захаранкі нарадзілася ў 1924 годзе. Жыла на Палтаўшчыне (Украіна). У гады Другой сусветнай яе разам іншымі дзеўчынамі і хлопцамі вывезлі ў Нямеччыну, дзе яна працавала ў рэстарацыі, а калі яе разбамбілі, – на драцяной фабрыцы.

Пасля вайны муж Ульяны Рыгораўны (герой Савецкага Саюзу) забраў яе на радзіму сваіх бацькоў – у Беларусь.

Ульяну Захаранку пахавалі 15 траўня.


Юрый Захаранка знік 7 траўня ў 1999 годзе. Паводле дэмакратычнай супольнасці, да раптоўнага знікнення палітыка мелі дачыненне гэтак званыя «эскадроны смерці» – адмысловае фармаванне, створанае для вынішчэння няўгодных уладам людзей.

Паводле былога начальніка СІЗА № 1 Алега Алкаева, Захаранку выкралі ды расстралялі на загад людзей набліжаных да Аляксандра Лукашэнкі.

У 2017 годзе Камітэт па правах чалавека ААН прыняў скаргу Ульяны Захаранкі аб прызнанні Юрыя Захаранкі памерлым (афіцыйна Захаранка лічыцца зніклым без вестак).

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары