Выбух у Вайсковай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу. Пацярпелі чатыры асобы. Фота


Чатыры асобы пацярпелі ў выніку выбуху ў Вайсковай акадэміі імя Мажайскага ў Санкт-Пецярбургу, паведаміла расейскаму агенцтву «Интерфакс» крыніца са службы хуткай дапамогі.

«У акадэміі Мажайскага прагрымеў выбух. З траўмамі шпіталізавалі чатырох асобаў, як мяркуецца курсанты», – паведаміла крыніца.

Паводле крыніцы выдання, выбух адбыўся падчас заняткаў у адным з навучальных карпусоў акадэміі.

Як паведамляе тэлеканал «Санкт-Петербург», у будынку могуць быць заблакаваныя яшчэ 10 чалавек. У будынку абрынуўся лесвічны пралёт.

Акадэмія імя Мажайскага ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў для касмічных войскаў, войскаў супрацьпаветранай абароны, ваенна-тапаграфічнага ўпраўлення Генштабу і іншых сілавых ведамстваў.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў