Выбары ў Беларусі на «Белсаце». ОНЛАЙН

У дзень выбараў прэзідэнта Беларусі, 9 жніўня, ад 8:00 мы распачалі беспрэцэдэнтны 18-гадзінны жывы эфір. У бюлетэнях на сёлетніх выбарах пяць кандыдатаў. За пасаду кіраўніка краіны змагаюцца Андрэй Дзмітрыеў, Аляксандр Лукашэнка, Ганна Канапацкая, Сяргей Чэрачань і Святлана Ціханоўская.

Глядзець «Белсат» можна праз інтэрнэт, або праз спадарожнік «Аstra 4A» (ранейшая назва – «Sirius 4»). Таксама нас можна чытаць па новым адрэсе beltv.info.

02:50 На вул. Ленінградская працягваюцца затрыманні.

02:29 А 9:00 10 жніўня “Белсат” вернецца з адмысловым эфірам. Абмяркуем выбары, а таксама пакажам тое, што адбываецца на вуліцах Менску і іншых гарадоў.

02:23 Беларускі МУС пацвердзіў ужыванне спецыяльнай тэхнікі і шумавых гранат супраць пратэстоўцаў.

Якія сродкі прымянялі сілавікі, можна пабачыць на фота. Гэта светлашумавая граната чэшскай вытворчасці. Патрон траўматычны калібру 12/70 з 2-ма гумовымі кулямі «Бар’ер». Паляўнічыя патроны навукова-вытворчай фірмы «Азот». Прызначэнне: самаабарона, вытворчасць – Расея. Вага – 11 г, энергія да 150 Дж.

Спецсродкі, якія ўжывалі ў бок пратэстоўцаў. Фота: Belsat.eu

02:20 Аднаму чалавеку шумавой гранатай адарвала палец на назе.

02:17 На Ленінградскай каля вакзалу ідуць затрыманні, паміж юрфакам і хімфакам.

01:59 У бок Стэлы зноў паехала калона вайсковай тэхнікі, каля 10-15 машынаў.

Менск, Беларусь. 9 жніўня 2020 г. Фота: Vot-tak.tv / Belsat.eu

01:58 Фатографу Vot-tak.tv у нагу трапіў асколак шумавой гранаты. Ён працуе на вуліцах Менску. Нашая калега з Belsat.eu заблакаваная ў адной з кавярняў у цэнтры сталіцы разам з яшчэ як мінімум паўсотняй людзей. На ўваходзе стаіць аўтазак.

01:45 На Незалежнасці каля плошчы Кастычніцкая з’ехаў АМАП. Няма ні сілавікоў, ні пратэстоўцаў.

Менск, Беларусь. 9 жніўня 2020 г. Фота: Vot-tak.tv / Belsat.eu

01:36 У раёне Нямігі пусцілі газ. Перад тым, як пусціць газ, на Нямізе стралялі гумовымі кулямі.

Марыя стаіць на каленях перад АМАПам. Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu

01:31 Перад АМАПаўцамі стаіць на каленях дзяўчына, Марыя: «Я не веру, што можна перамагчы злом і гвалтам. Я таксама не веру, што мяне зразумеюць сілавікі, але я заклікаю міліцыянтаў абараніць мяне».

Менск, Беларусь. 9 жніўня 2020 г. Фота: Belsat.eu / Vot-tak.tv
Менск, Беларусь. 9 жніўня 2020 г. Фота: Belsat.eu / Vot-tak.tv
Менск, Беларусь. 9 жніўня 2020 г. Фота: Belsat.eu / Vot-tak.tv

01:18 Працяг гісторыі ў Горадні. Калі прыехалі АМАПаўцы, пачаліся перамовы з камісіяй. У выніку ўсіх перамоваў запісалі 56% Ціханоўскай, хоць насамрэч было 78%. Гэта быў кампраміс. Старшыню камісіі вывеў АМАП. Людзі на вуліцы крычаць “Ганьба!”.

Менск, Беларусь. 9 жніўня 2020 г. Фота: Belsat.eu / Vot-tak.tv
Менск, Беларусь. 9 жніўня 2020 г. Фота: Belsat.eu / Vot-tak.tv
Менск, Беларусь. 9 жніўня 2020 г. Фота: Belsat.eu / Vot-tak.tv

01:14 Наш карэспандэнт распавядае: каля Палацу Рэспублікі была гучная стральба. На Нямізе бачыў 4 чалавек на каленях перад АМАПам.

01:13 Нашы карэспандэнты толькі што бачылі двух параненых каля Оперы, недалёка ад вуліцы Багдановіча. АМАП кідаў на іх выбуховыя гранаты з блізкай адлегласці. Два хлопцы атрымалі раненні. У аднаго паранены жывот, у іншага парваныя штаны, яны атрымалі асколкавыя раненні, раненыя ногі. «Пачулі гучны выбух, прыляцелі асколкі», – сказаў ён

Сцяг той дзяўчыны, якой прабілі скулу. Фота: Belsat.eu

01:04 Перакрылі праспект Незалежнасці са шчытамі, чакаюць пратэстоўцаў. Чуваць выбухі. Відавочцы пішуць, што каля Палацу Рэспублікі слуп дыму.

00:57 Відавочца пра падзеі каля Стэлы: адной дзяўчыне прабіла скулу, была дзірка, у хлопца было мінімум 5 ран на грудзі. Затрыманні на вул. Леніна, затрымліваюць байцы ўнутраных войскаў. У самым цэнтры ідуць затрыманні. Затрымліваюць на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вул. Леніна. Чуваць выбухі.

00:44 Пратэстоўцы крычаць АМАПу: “Апускай шчыты”.

00:37 Людзі ідуць са Стэлы па вуліцы Раманаўская Слабада, хутка будуць на Нямізе. Каля Стэлы адзін з кіроўцаў зладзіў дрыфт перад АМАПаўцамі.

00:34 Усю тэрыторыю каля Ратушы ачапілі, людзей адціскаюць у бок гатэля Еўропа. У Кобрыне АМАП склаў шчыты.

Кобрын. АМАП склаў шчыты. Фота: Міхаіл Юшкевіч
Менск, Беларусь. 9 жніўня 2020 г. Фота: Belsat.eu / Vot-tak.tv

00:29 Пратэстоўцы, якія былі на Стэле, ужо падыходзяць да метро «Фрунзенская». Людзей, якія былі на Нямізе, адціснулі да Ратушы. Пратэстоўцы кажуць, што гэта спецназ з Мар’інай Горкі.

00:28 У Горадні да школы, дзе зачынілі чальцоў выбарчай камісіі, прыехаў АМАП і выцягвае людзей на вуліцу. Гэта была выбарчая камісія, якая адмовілася падпісваць пратаколы і патрабуе сумленнага падліку галасоў.

00:20 На Нямізе АМАПаўцы кажуць людзям: Ідзіце дамоў, цалей будзіце. Людзі адказваюць: Мы прыйдзем заўтра. Каля метро Купалаўская, на праспекце АМАП выстраіўся са шчытамі пасярод праспекту.

00:19 Каля ўніверсама “Цэнтральны” людзі выйшлі на праспект. Стаяць наўпрост пасярод дарогі.

Скрыжаванне Машэрава і Ціміразева ў Мінску. Крыніца: NEXTA Live / telegram

00:17 Пратэстоўцы, якія былі на Стэле, ідуць на Нямігу. Ад Кастрычнікай на Нямігу паехала калона спецтэхнікі (10 машынаў) – аўтобусы і аўтазакі.

00:13 Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай: “Я ў гэта верыла. Уся выбарчая кампанія паказала велізарную падтрымку беларускага народа. Вялікая колькасць людзей выходзілі на мітынгі, такога ў нашай Беларусі ніколі не было. Было неверагоднае колькасць назіральнікаў, не ўсё атрымалася, але мы стараліся як маглі. Асобна хачу падзякаваць выбарчым камісіям, якія лічылі сумленна, гэта таксама подзвіг. Нашы людзі прачнуліся. Я вельмі рада, што яны сталі актыўна ўдзельнічаць у палітычным жыцці. Людзі нарэшце пераступілі праз свой страх. Шмат каму яшчэ трэба будзе гэта зрабіць. Вялікі дзякуй усім – штабам, валанцёрам, усім, хто быў побач. Я лічу, што мы перамаглі, таму што перамаглі свой страх, мы перамаглі сваю апалітычнасць, перамаглі апатыю і абыякавасць. Гэта такія перамогі, якія важней усіх астатніх перамог”.

Менск, Беларусь. 9 жніўня 2020 г. Фота: Belsat.eu / Vot-tak.tv

00:10 У Горадні ў школе №32 выбарчую камісію міліцыя зачыніла ў школе бо яны не падпісваюць пратакол. 5 назіральнікаў затрыманыя.

00:08 Пратэстоўцаў адціснулі на мост на Машэрава. На Нямізе пабеглі людзі на Зыбіцкую, за імі – АМАП.З Нямігі людзі ідуць у бок Кастрычніцкай, скандуюць «Лукашэнка сыходзь».

Крыніца: NEXTA Live / telegram

00:02 Бачыў цяжка параненага без прытомнасці мужыка наш карэспандэнт. У наўпроставым эфіры карэспандэнтка “Белсату” трапіла пад гумовыя кулі, быў чутны гучны выбух. Каля Стэлы: Людзей адцяснілі з дапамогаю вадамётаў і святлашумавых гранатаў. Уся вуліца была ў дыме. Аднаму чалавеку стала дрэнна. Агулам да 10 тысяч чалавек. Зараз асноўная маса пратэстоўцаў на канцы пр-це Машэрава. У цэнтры Менску ў таксама чуваць гукі выбухаў.

00:00 На Нямізе байцы ўнутраных войскаў са шчытамі, людзі ў адказ крычаць «Ганьба». Некаторыя падыходзяць да міліцэйскіх бусаў і садзяцца самастойна ў іх.

23:58 Светлашумавая граната трапіла ў грудзі дэманстранту Раману Зайцаву на праспекце Машэрава ў Менску. Яго забрала хуткая дапамога, паведамляе НН.

23:53 Ламаюць барыкады.

Менск, Беларусь. 9 жніўня 2020 г. Фота: Belsat.eu / Vot-tak.tv

23:50 Каля стэлы ўжылі вадамёты, страляюць шумавымі гранатамі.

22:49 Мабільная сувязь амаль не працуе. Пры спробах датэліцца чутны толькі кароткія гудкі.

Менск, Беларусь. 9 жніўня 2020 г. Фота: Belsat.eu / Vot-tak.tv

22:46 Каля Стэлы: прыгналі машыну для разбору барыкадаў і вадамёт, пакуль не ўжывалі. Выбухі, якія адбываюцца са Стэлы, чутны нават на Кастрычніцкай плошчы.

22:38 У бок стэлы едзе калона вайсковай тэхнікі. Некалькі дзясяткаў машынаў, не толькі аўтазакі, але і вайсковыя джыпы

22:37 Людзі будуюць барыкады з туяў і сметнікаў.

Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu
Звозяць спецтэхніку ў раён Стэлы, больш за 20 спецмашын. Сриншот з відэа. Крыніца: NEXTA / telegram
У Мінску чалавека цягнуць па зямлі. Крыніца: TUT.BY Навіны / telegram

23:35 У Менску збілі фатографа Associated Press Мсціслава Чарнова, яго забрала хуткая, перадае «Еўрарадыё».

23:31 Па БТ паказваюць пра ураджай і аградасягненні. Калона унутраных войскаў на Нямізе адціснулі людзей да увахода ў метро. З боку Свіслачы калона АМАПу ў шлемах і спецамуніцыя. Пратэстоўцы маюць нацыянальныя сцягі.

23:29 Каля Стэлы людзі запалілі ліхтарыкі, чуваць гукі падобныя на светашумавыя гранаты. Пратэстоўцы скандуюць, што ў Жодзіна АМАП склаў шчыты (насамрэч у Пінску і Лідзе). На Нямізе людзей вельмі шмат, некалькі тысяч. Байцы ўнутраных войскаў пакрысе наступаюць на пратэстоўцаў, таксама чуваць светашумавыя гранаты.

Пасля чарговых выбухаў АМАП пайшоў у наступ на Стэле. Людзі грукаюць па сметніцах як у барабаны. АМАП у 6-10 байцоў пайшлі наперад, пачалі страляць з ружжаў светашумавымі гранатамі, людзі ў адказ кідалі бутэлькі. АМАП зараз адышоў крыху. Людзі не адыходзяць.

23:25 У Лідзе і Пінску, як паведамляюць сацсеткі, АМАП склаў шчыты перад пратэстоўцамі.

23: 19 Калона хуткіх едзе ў бок Стэлы, АМАП на Нямізе прапусціў хуткія.

23: 10 Аўтазак задавіў чалавека! Аўтазак каля Стэлы наляцеў на натоўп не спыняючыся. Страляюць светашумавымі гранатамі. Аўтазак, не спыняючыся працягнуў чалавека некалькі метраў чалавека. Не даюць выклікаць хуткую. Чалавека аднеслі з дарогі, ён ляжыць на траве, яго валанцёры аднеслі з дарогі і аказваюць медычную дапамогу.

Прыехала хуткая, рэанімацыя. Мужчына – малады хлопец, каля 30, яго паклалі на насілкі, ён увесь у крыві, разбітая галава. Людзі не разыходзяцца. Скандуюць «Забойцы». У другую машыну таксама грузяць яшчэ аднаго пацярпелага, яму каля 50 гадоў.

Каля Нямігі перакрыт праспект Пераможцаў, людзей не пускаюць. Людзі перабягаюць бліжэй да Свіслачы. Шмат вельмі людзей, скандуюць «Жыве Беларусь».

На Нямізе: каля 300 байцоў унутраных войскаў, выстройваюцца ў шарэнгу. На Нямізе затрыманні.

22:59 1 чалавек падышоў да калоны АМАПу, стаў на калені, пратэстоўцы спрабуюць яго адцягнуць, лічаць, што гэта правакацыя. У бок Нямігі ад Кастрычніцкай паехаў вадамёт.

22:57 Вераніка Цапкала вяртаецца ў Беларусь. Пра гэта паведаміў ейны муж.

22:56 У Варшве падсвяцілі ў колер нацыянальнага сцягу Палац культуры і наўкі.

Палац культуры і навукі ў Варшаве сення ў беларускіх нацыянальных колерах. Польшча. 9 жніўня 2020 г. Фота: Яна Пракопчик / Belsat.eu

22:55 Шмат міліцэйскіх бусаў накіраваліся у бок Нямігі з боку Кастрычніцкай.

22:51 АМАПу пару сотняў, людзей каля 5 тысяч. Людзі перакрылі Машэрава, выйшлі на дарагу ідуць у бок АМАПу. Супраць іх ужылі светашумавыя гранаты. Шмат новых пратэстоўцаў падыходзяць да Стэлы. Выстрайваецца АМАП са шчытамі. Ад пл. Кастрычніцкай у бок Нямігі паехалі 4 аўтазакі і яшчэ сіні бус. Людзі разышліся, каб прапусціць хуткую і АМАП таксама. Сярод пратэстоўцаў ёсць людзі ў камізэльках меддапамогі, найхутчэй гэта валанцёры.

22:45 У Беларусі не працуюць сэрвісы і сам сайт yandex.

22:35 Каля Стэлы ўжылі светлашумавыя гранаты, перадае наш карэспандэнт. Да Стэлы ідуць людзі ў вялікай колькасці, некалькі сотняў асобаў дакладна.

22:15 Па Леніна ад Адміністрацыі прэзідэнта ў бок Нямігі прабегла калона ўнутраных войскаў, чалавек сто дакладна, у поўнай баявой амуніцыі, разам з насілкамі.

21:12 У Беразіно затрыманы Павал Вінаградаў і яшчэ дзве асобы

21:10 Сутычкі з АМАПам на выбарчым участку ў Менску.

22:01 Пачынаюць агароджваць Адміністрацыю прэзідэнта.

21:56 На ўчастку №87 у Горадні афіцыйна другі тур галасавання: выдадзена бюлетэняў – 1221. За Лукашэнка прагаласавалі 589, за Ціханоўскую – 407. Гэта афіцыйны пратакол.

21:51 У Пінску на цэнтральнай плошчы сабралася каля 1 тыс. чалавек. Пра гэта паведамляюць карэспандэнты Belsat.eu

21:50 Менск гудзіць!

21:47 У Беларусі не адчыняецца сайт TUT.BY. Еўрарадыё паведамляе, што на іх сайт ідзе моцная DDoS-атака.

21:45 У Берасці Супраць калоны каля ЦУМу выкарысталі слезацечны газ, затрымалі 2 чалавек. Цяпер людзі скандуюць «Адпускай». Пра гэта паведамляе «Еўрарадыё»

21: 44 АМАП працягвае затрымліваць людзей на пр-це Пераможцаў, зараз пратэстоўцаў выціскаюць у двары. На месца прыехалі каля 10 аўтазакаў плюс столькі ж міліцэйскіх мікрааўтобусаў. Сумарна, паводле ацэнцы карэспандэнта “Белсата” у пратэстах у раёне пр. Пераможцаў бяруць удзел да 2 тысяч чалавек. Супрацоўнікі міліцыі выціснулі большасць людзей з праспекту ў двары жылых дамоў.

21:36 Праспекты Машэрава і Пераможцаў перакрытыя. Таксама абмежавалі рух па пр-це Незалежнасці.

21:33 Каля Стэлы менчукам сабрацца не далі. На пр-це Пераможцаў адбыліся шматлікія затрыманні, на дадзены момант цяжка сказаць, колькі было затрымана. Паводле карэспандэнта “Белсата”, людзей моцна збівалі, сярод затрыманых ёсць параненыя. Цяпер людзі знаходзяцца на абодвух баках пр-ту Пермаожцаў у раёне Стэлы. Нейкага канкрэтнага плану дзеяннў няма, усё адбываецца даволі хаатычна. У раёне пл. Кастрычніцкай даволі нешматлюдна, час ад часу сігналяць аўты.

21:30 У Горадні затрыманыя журналісты “Белсату” Аляксей Кайрыс і Аляксандр Саенко.

21:14 У Магілёве каля ГЦ «Атрыўм» затрыманая журналіст TUT.BY Анжаліка Васілеўская. Таксама ў Горадні затрыманая журналістка TUT.BY Вольга Камягіна.

21:00 Паводле інфармацыі TUT.BY, у Менску ў мікрараёне Вяснянка пачалі затрымліваць людзей, якія стаялі ў чарзе, каб прагаласаваць. Прыехаў АМАП, кіраўнік групы сказаў браць усіх, хто з тэлефонамі.

Плошчу каля ГЦ у Магілёве зачысцілі

20:50 Перад ГЦ “Атрыўм” у Магілёве пачалі збірацца людзі. Гэта фіксуюць онлайнавыя камеры назірання.

Магілёў, перад ГЦ “Атрыўм”

20:35 Паводле экзітполу ў Маскве, які стаяў каля беларускай амбасады, Святлана Ціханоўская набрала 78,5 % галасоў, Аляксандр Лукашэнка – 6 %.

20:30 У Менску перакрытыя станцыі метро «Плошча Леніна», «Кастрычніцкая», «Купалаўская», «Няміга», «Маладзёжная», «Фрунзенская».

20:15 Лідзія Ярмошына распавяла, чаму не хапае бюлітэняў. Нібыта іх псуюць.

Людзі працягваюць стаяць пад выбарчымі ўчасткамі. Менск, Беларусь. 9 жніўня 2020 г. Фота: Belsat.eu

20:04 Паводле афіцыйнага экзіт-пола Аляксандр Лукашэнка перамог з вынікам 79,7 %. Пра гэта паведамілі па “Беларусь 24”. Святлана Ціханоўская паводле экзіт-пола набрала 6,8 %.

20:00 Затрыманая афіцыйная прадстаўніца «Белсату» у Беларусі Ірына Слаўнікава

19:47 Каля Стэлы ціха, толькі АМАП, некалькі людзей з белымі стужкамі

19:33 На вуліцах Менску заўважылі бронетранспарцёрыУ «Белсату» – новы дамен: beltv.info.

Менск, Беларусь. 9 жніўня 2020 г. Фота: Алicа Ганчар / Belsat.eu

19:00 Станцыя метро «Плошча Леніна» перакрытая, цягнікі не спыняюцца.

18:30 У Менску затрымалі журналістку «Белсату» Кацярыну Ткачэнка.

18:00 Лідзія Ярмошына заявіла, што чэргі каля выбарчых участкаў – гэта правакацыя. Пры гэтым чэргі стаяць як у Беларусі, гэтак і каля амбасадаў у розных краінах. Можна зірнуць, што адбываецца ў рохных краінах вось тут.

17:47 Каля ўчастку №21 у Менску (Каменная Горка, гімназія №43) таксама паўкіламетровая чарга, людзі стаяць па 2 гадзіны пад дажджом, перадае карэспандэнт belsat.eu.

17:45 Ад вуліцы Валадарскага ў бок плошчы Незалежнасці не пускаюць пешаходаў. З двух бакоў шэрагі міліцыянераў.

17:40 На ўчастку №26 у Менску, дзе скончыліся бюлетэні, за 20 хвілін прапусцілі 2 чалавек. Чарга расцягнулася амаль на паўкіламетры, паведамляе карэспандэнт Belsat.eu.

17:30 З амбасады ў Вільні выгналі назіральнікаў. Сказалі, што камісія не будзе працаваць, пакуль яны не сыйдуць з тэрыторыі амбасады.

17:20 На ўчастку №26 у Менску (вуліца Прылукская, 50) скончыліся бюлетэні, людзі працягваюць стаяць у вялізарнай чарзе, паведамляе карэспандэнт «Белсата».

17:15 У Берасці затрыманы праваабаронца Раман Кісляк, зараз ён у Ленінскім РАУС Берасця.

17:00 Да Марыі Калеснікавай у прэс-цэнтр Аб’яднанага штабу прыехаў яе бацька, да гэтага рэчы Вользе Кавальковай перадаў яе бацька.

16:56 Вольга Кавалькова паведаміла, што сёння Святлана Ціханоўская збіраецца перадаваць перадачку свайму мужу і спадзяецца, што ўсё атрымаецца. Пасля гэтага яны вернуцца ў штаб і будуць чакаць перамогі. На гэты выпадак у штабе прыхавана прасэка.

Акцыя «Верю» або «Филистерский свет животных» ад аўкцыяніста Аляксея Кузьміча. Участак #36 у Менску. Беларусь. 9 жніўня 2020 г. фота: ТК / Belsat.eu

16:50 Паўла Белавуса, стваральніка крамы Symbal.by, спынілі супрацоўнікі ДАІ Валожынскага раёну каля вёскі Суднікі. Ён ехаў на ўчастак галасаваць. Пра гэта паведаміў Тэлеграм-канал.

16:45 Святлана Ціханоўская пакуль не дае каментары журналістам. Яе прэс-сакратар Ганна Красуліна распавяла карэспандэнту «Белсата», што вечар напярэдадні выбараў быў вельмі нервовым. Святлана не ночыла дома і была ўвесь час на сувязі з прадстаўнікамі штаба. Цяпер яна чакае вынікаў галасавання.

16:40 Вераніка Цапкала прагаласавала ў Амбасадзе Беларусі ў Маскве.

16:35 Валер Цапкала прышоў пад Амбасаду Беларусі ў Варшаве.

Валер Цапкала каля Амбасады Беларусі ў Варшаве. Фота даслалі чытачы Belsat.eu

16:22 Сайт belarus2020.org больш не належыць кампаніі «Сумленныя людзі». Карыстацца можна толькі чат ботамі, інакш звесткі патрапяць не ў тыя рукі. Пра гэта паведамілі карэспандэнту Belsat.eu у прэс-цэнтры Аб’яднанага штабу. Найлепшы варыянт – дасылаць паведамленні праз Viber ці Telegramm. Сайт на дадзены момант перанакіроўвае на іншы сайт-люстэрка. Перанакіраванне пачало працаваць 20 хвілінаў таму.

16:10 На участку №1 Кастрычніцкага раёну Менску назіральніца Анастасія Зайкоўская ад ТБМ, якая назірае ад кампаніі «Права выбару», паведаміла карэнспандэнту «Белсата», што цягам датэрміновага галасавання на ўчастку прагаласавалі 835 чалавек, агулам на участку 1498 выбарцаў. Паводле сітуацыі на 14:30 9 жніўня прагаласавалі яшчэ 632 чалавекі. Фактычна цяпер на ўчастку, паводле камісіі, не прагаласаваў толькі 31 чалавек ад усёй колькасці выбарнікаў, якія зарэгістраваныя на гэтым участку. Пры гэты, паводле назіральніцы, на 16:00 перад участкам стаяць чэргі з ахвотных прагаласаваць.

16:02 Тэлефанавалі выбарцы з участку на вуліцы Тураўскага, 5. Бюлетэні скончыліся. Людзей так шмат. І іх зараз не пускаюць на ўчасткі, у школу, яны стаяць на вуліцы.

16:00 «Агульная прэсавая канферэнцыя аб’яднанага штабу запланаваная на 21-22 гадзіну, калі можна будзе падсумоўваць вынікі асноўнага дня галасавання», – паведамляе з прэс-цэнтру Святланы Ціханоўскай карэспандэнт «Белсату».

Святлана Ціханоўская коратка паразмаўляла з журналістамі, яна заявіла, што не ведала пра намер Веранікі Цапкалы пакінуць Беларусь. На пытанне карэспандэнта «Белсату» ці не мае планы сама кандыдатка на прэзідэнта з’ехаць з краіны, Ціханоўская адказала: «Пакуль не». На гэтае ж пытанне адказала і Марыя Калеснікава, яна рашуча заявіла, што не мае намеру з’язджаць з Беларусі.

15:30 Па Свярдлова і Ульянаўскай праехалі 4 калоны унутраных войскаў.

14:00 Мы атрымалі з аднаго з закрытых вайсковых участкаў фота. Прагаласавалі 100 % выбарнікаў.

Мы атрымалі вось такое з закрытага вайсковага ўчастка, дзе прагаласавала ўжо 100% выбарцаў і ўжо палічылі галасы. 250 за Лукашэнка, 2 за Канапацкую, 0 за Ціханоўскую, 0 за Чэрачаня

Opublikowany przez Белсат TV Niedziela, 9 sierpnia 2020

13:48 Святлана Ціханоўская прагаласавала ў Менску. Яе сустракалі каля 200 чалавек.

Святлана Ціханоўская галасуе ў Менску. Беларусь. 9 жніўня 2020 г. Фота: Vot-tak.tv / Belsat.eu
Святлана Ціханоўская галасуе ў Менску. Беларусь. 9 жніўня 2020 г. Фота: Vot-tak.tv / Belsat.eu
Святлана Ціханоўская галасуе ў Менску. Беларусь. 9 жніўня 2020 г. Фота: Vot-tak.tv / Belsat.eu

14:30 Затрымалі журналістаў тэлеканалу “Дождь”.

14:00 Вераніка Цапкала з’ехала з краіны. Яна будзе галасаваць у Маскве ў амбасадзе Беларусі.

13:40 Аляксандр Лукашэнка паведаміў што не перашкаджаў мітынгам Святланы Ціханоўскай.

13:20 Людзі пры галасаванні фатаграфуюць свае бюлетэні. Верагодна, для таго, каб потым даслаць іх на платформу «Голас».

Людзі галасуюць на беларускіх прэзідэнцкіх выбарах Мінск, Беларусь. 9 жніўня 2020 г. Фота: Наталля Фядосенка / TASS / Forum

13:00 Лідзія Ярмошына паведаміла, што выбары ў Беларусі адбыліся.

12:45 У Менску ўваход у школу №191, дзе знаходзяцца выбарчыя ўчасткі №№ 47, 48, 49 – закрылі. Унутр запускаюць па адной асобе. Як высветліў наш карэспандэнт, адбылося гэта праз тое, што людзі не ведаюць свае ўчасткі, таму іх запускаюць па чарзе, бо ўсе не могуць змясціцца ў памяшканні.

Фота: Belsat.eu

12:30 Чытачы «Белсату» паведамляюць, што сайт не даступны ў Менску

12:00 Чытачы Belsat.eu даслалі фотаздымак блок-пастоў на ўездзе ў Менск. Выбарачна правяраюць машыны.

Фота даслалі чытачы Belsat.eu

11.30. Кандыдатка на прэзідэнцтва Ганна Канапацкая прагаласавала на выбарчым участку № 43 у менскай гімназіі № 36.

У Беларусі стаў кепска працаваць інтэрнэт, шэраг рэсурсаў заблакаваныя

11.15. Сем чалавек са штабу Святланы Ціханоўскай затрыманыя, адзін не выходзіць на сувязь, падае TUT.BY

11.10. Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўжо прагааласаваў, паведамляе «Пул Первого».

11.00. Яўка на выбарах на 10 раніцы склала 45,33 % паведаміла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына. У Гомельскай і Магілёўскай вобласцях прагаласавалі больш за 50 % выбарцаў.

***

ЦВК апублікавала справаздачу па колькасці выбарнікаў, якія прыйшлі на выбарчыя ўчасткі падчас датэрміновага галасавання. Цягам 4-8 жніўня свае галасы аддалі ўжо 41,7 % тых, хто мае права голасу.

Участак для галасавання #21 у Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце. Мінск, Беларусь. 9 жніўня 2020 г. фота: ТК / Belsat.eu

***

Станам на раніцу 9 жніўня затрыманыя не менш за 28 назіральнікаў кампаніі «Права выбару-2020», пра гэта паведамляе сайт ініцыятывы.

Месцазнаходжанне 8 чалавек высвятляецца, яны з вечара 8 жніўня не выходзяць на сувязь. Агулам за час назірання былі затрыманыя прынамсі 37 нашых назіральнікаў. Назіральнікі «Права выбару-2020» працягваюць назіранне па-за ўчасткаў для галасавання.

Актыўна галасуюць за межамі Беларусі

Да 10 раніцы ля пасольства Беларусі ў Кіеве стаіць чарга з жадаючых прагаласаваць. Многія ў гэты дзень спецыяльна прыехалі ў сталіцу з іншых гарадоў. З-за каранцінных мер у будынак запускаюць па аднаму чалавеку. Некаторыя чакаюць сваёй чаргі, разгарнуўшы сцягі бела-чырвоныя-сцягі. Бяспеку выбаршчыкаў гарантуюць патрулі паліцыі. На выхадзе грамадзян Беларусі сустракаюць валанцёры, якія арганізуюць уласны незалежны экзіт-пол. Кіеў, Украіна. 9 жніўня 2020 г. Фота: Алег Рашэтняк / Vot-tak.tv / Belsat.eu
Да 10 раніцы ля пасольства Беларусі ў Кіеве стаіць чарга з жадаючых прагаласаваць. Многія ў гэты дзень спецыяльна прыехалі ў сталіцу з іншых гарадоў. З-за каранцінных мер у будынак запускаюць па аднаму чалавеку. Некаторыя чакаюць сваёй чаргі, разгарнуўшы сцягі бела-чырвоныя-сцягі. Бяспеку выбаршчыкаў гарантуюць патрулі паліцыі. На выхадзе грамадзян Беларусі сустракаюць валанцёры, якія арганізуюць уласны незалежны экзіт-пол. Кіеў, Украіна. 9 жніўня 2020 г. Фота: Алег Рашэтняк / Vot-tak.tv / Belsat.eu

У Маскве беларусы таксама стаяць у чарзе ў амбасаду, каб узяць удзел у галасаванні.

Кантроль на уездах у сталіцу

На ўездах у Менск пасты ДАІ ўзмацнілі людзьмі ў вайсковай форме з аўтаматамі. Адкрытыя толькі дзве паласы з чатырох – паведамляе карэспандэнт «Белсата». Замест чатырох палос на ўезд у Менск працуюць толькі дзве. Астатняя частка дарогі заблакаваная. Гэтак з боку Лагойскага тракту стаяць вайскоўцы з аўтаматамі і па 2 браніраваныя машыны, якія могуць цалкам перакрыць дарогу. На пастах ДАІ людзі ў вайсковай форме з аўтаматамі. Падобная сітуацыя з боку Ждановічаў – паведамляе глядач «Белсата».

Будзе абнаўляцца

Глядзіце выбарчы вечар на «Белсаце», нават калі заблакуюць інтэрнэт

СК belsat.eu

Hавiны