Вясна вяртаецца, да канца тыдня будзе цёпла


26 сакавіка надвор’е будзе вызначаць антыцыклон з цэнтрам над Беларуссю. Чакаецца малавоблачнае неба і без ападкаў, прагназуе Белгідрамет.

Днём у Беларусі чакаецца ад васьмі да 13 градусаў цяпла.

У Менску 26 сакавіка без ападкаў. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра раніцай ад двух да чатырох марозу. Днём паветра прагрэецца ад дзесяці да 12 вышэй за нуль. Вечарам ад трох да пяці градусаў цяпла.

27 сакавіка таксама без ападкаў. Вецер усходні, паўночна-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра ноччу ад нуля да мінус сямі градусаў, месцамі па паўночным усходзе да дзевяці марозу. Днём прагназуецца ад дзевяці да 15 градусаў вышэй за нуль.

28 сакавіка тэмпература паветра ноччу ад мінус чатырох да плюс трох градусаў. Днём ад 10 да 15 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе да 17 вышэй за нуль.

Hавiны
У Беларусі ў першыя дні сакавіка тэмпература на 10 градусаў вышэй за кліматычную норму
2020.03.05 06:52

СК belsat.eu

Стужка навінаў