У Беларусі ў першыя дні сакавіка тэмпература на 10 градусаў вышэй за кліматычную норму

5 сакавіка чакаецца пераважна хмарнае надвор’е. На большай частцы Беларусі пройдзе дождж, мокры снег, паведамляе Белгідрамет.

Сіноптыкі адзначаюць, што цяпер тэмпература паветра на 7-10 градусаў вышэй за кліматычную норму. 5 сакавіка прагназуецца ад 2 да 8 градусаў цяпла, а па ўсходзе Беларусі нават ад 9 да 15 вышэй за нуль.

У Менску сёння часам дождж, магчымы мокры снег (верагоднасць ападкаў 70-80 %). Вецер паўночна-заходні ўмераны да парывістага. Тэмпература паветра раніцай і днём каля пяці градусаў цяпла, вечарам ад аднаго да трох вышэй за нуль.

Дзякуючы цёплай зіме жыроўкі беларусаў зменшыліся

СК belsat.eu

Глядзі таксама

Hавiны