Восеньскі прызыў пачнецца паводле старых правілаў


Найбліжэйшая прызыўная кампанія, якая стартуе ў Беларусі 1 жніўня, пачнецца паводле старых правілаў. Пра гэта 23 ліпеня на круглым стале ў Менску заявищ кансультант 1-га ўпраўлення галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага кіраўніцтва Генеральнага штабу Узброеных сілаў Андрэй Мурашоў.

Прадстаўнік Міністэрства абароны адзначыў, што змены ў закон аб правілах прызыву, якія значна змяншаюць колькасць магчымасцяў на адтэрміноўку, пакуль не падпісаныя кіраўніком дзяржавы, паведамляе Радыё «Свабода».

Праціўнікам скасавання адтэрміновак ад войска прапаноўваюць насіць значкі

Паколькі змены ў правілы прызыву могуць набыць моц не раней, чым праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання новага закону, прызыўная кампанія будзе праходзіць спачатку паводле старых правілаў, а калі Аляксандр Лукашэнка падпіша дакумент да яе завяршэння – то ўжо паводле новых.

Такім чынам, прызыўная кампанія сёлета падзеліцца на дзве часткі.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары