Праціўнікам скасавання адтэрміновак ад войска прапаноўваюць насіць значкі


Грамадская кампанія «ProtestBY» прапаноўвае тым, хто супраць змены законаў адносна адтэрміновак ад войска, аб’яднацца «пад адзіным сімвалам і гэштэгам #учёбаважнее».

Міністр адукацыі лічыць, што магістратура зусім не абавязковая ступень адукацыі

Цяпер кожны жадаючы можа атрымаць бясплатны значок для падтрымання руху за адмену закона аб адтэрміноўцы, паведамляюць арганізатары.

Каб атрымаць значкі, трэба прыйсці ў крамы «Symbal.by» або «МОЙ МОДНЫ КУТ» і сказаць касіру кодавую фразу «Вучоба важнейшая». Колькасць значкоў абмежаваная.

Вучоба ў ВНУ пасля каледжу і працяг адукацыі ў магістратуры без службы ў войску будуць немагчымыя

Тым, хто атрымае значок, прапануюць сфатаграфавацца з ім і апублікаваць фота старонках ProtestBY.

Нагадаем, што Палата прадстаўнікоў у другім чытанні зацвердзіла новае заканадаўства аб прызыве. Законапраект ухвалілі і ў Савеце Рэспублікі. Неўзабаве – пасля подпісу Лукашэнкі – адтэрмінаванні з прычыны вучобы можна будзе ўзяць толькі адзін раз. А ваенкамат зможа забараніць выезд за мяжу нават тым, хто не атрымае позву.

Ваенкамат зможа забараніць выезд за мяжу

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары