Міністр адукацыі лічыць, што магістратура зусім не абавязковая ступень адукацыі


Міністр адукацыі Ігар Карпенка лічыць, што ў Беларусі павінна змяніцца згодна з патрабаваннямі часу дапрызыўная падрыхтоўка. Таксама, згодна з меркаваннем міністра, магістратура з’яўляецца зусім не абавязковай, піша zviazda.by

Міністр Ігар Карпенка выказаў меркаванне, што служба ў арміі – не перашкода для атрымання адукацыі.

«У краіне для гэтага створаны ўсе ўмовы: у сістэме адукацыі каля 12 ВНУ маюць спецыялізаваныя факультэты і ваенныя кафедры. Распрацаваны праект Указа кіраўніка дзяржавы пра сеткавае падрыхтаванне, згодна з якім навучэнцы ВНУ без ваенных кафедраў будуць мець магчымасць займацца ў бліжэйшых установах, дзе такія кафедры ёсць», – паведаміў Ігар Карпенка.

Па яго словах, распрацоўваецца і дакумент, які дазволіць дапасаваць вучэбныя заняткі да службы ў рэзерве – гэта важна для выпускнікоў ВНУ, якія жадалі бы працягнуць вучобу ў магістратуры. Да таго ж, падкрэсліў міністр адукацыі, магістратура – неабавязковая ступень адукацыі, яна для матываваных людзей.

Hавiны
Андрэй Раўкоў паабяцаў удасканаліць дапрызыўную падрыхтоўку ў школах
2019.07.13 14:27

СК belsat.eu

Стужка навінаў