Андрэй Раўкоў паабяцаў удасканаліць дапрызыўную падрыхтоўку ў школах


Міністэрства абароны і Міністэрства адукацыі ўдасканальваюць дапрызыўную падрыхтоўку ў школах. У прыватнасці, распрацаваны факультатыў для 8-9-х класаў па ўвядзенні ў дапрызыўную падрыхтоўку. Пра гэта піша БелТА.

Нагадаем, на дадзены момант дапрызыўная падрыхтоўка – гэта абавязковы прадмет для хлопцаў у 10-11 класах школы.

Міністр абароны Андрэй Раўкоў падкрэсліў, што цяпер робяцца практычныя крокі для паляпшэння дапрызыўнай падрыхтоўкі. У прыватнасці, плануецца падняць статус настаўнікаў, якія вядуць у школах адпаведныя заняткі. Якім чынам гэта плануецца зрабіць – міністр не ўдакладніў.

Паводле міністра адукацыі Ігара Карпенкі, плануецца аснасціць цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкі новым абсталяваннем. Акрамя таго, будзе скарэктаваная нарматыўная база, звязаная з дзейнасцю ваенна-патрыятычных класаў. Міністр пры гэтым не патлумачыў, пра што канкрэтна ідзе гаворка.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў