«Volkswagen» пачаў выпускаць уласныя батарэі для электрамабіляў


Нямецкі аўтамабілебудаўнічы канцэрн «Volkswagen» распачаў выпуск уласных акумулятарных батарэяў для электрамабіляў. У горадзе Зальцгітэр (федэральная зямля Ніжняя Саксонія) запрацавала пілотная ўстаноўка, здольная вырабляць батарэі малымі серыямі, паведамляе DW.com.

У канцэрне разлічваюць такім чынам напрацаваць неабходны досвед, які дазволіць сумесна са шведскім партнёрам – кампаніяй «Northvolt» – разгарнуць масавую вытворчасць акумулятараў.

«Сваёй вытворчасцю акумулятараў і цэнтрам перадавога досведу ў Зальцгітары «Volkswagen» робіць вырашальны ўклад у развіццё ў Нямеччыне вытворчасці батарэяў», – прыводзіць агенцтва Reuters словы старшыні назіральнага савету канцэрна Ганса Дытэра Пётча.

Hавiны
Беларускія навукоўцы абвесцілі конкурс на стварэнне электрамабіля
2018.03.01 10:59

Акрамя таго, у так званым Цэнтры перадавога досведу каля 300 экспертаў «Volkswagen» зоймуцца распрацаваннем і тэставаннем тэхналагічных працэдураў па вытворчасці літый-іённых акумулятараў. У 2020 годзе павінна быць уведзена ў эксплуатацыю ўстаноўка па ўтылізацыі адпрацаваных батарэяў. У агульнай складанасці канцэрн мае намер інвеставаць больш за мільярд еўраў у вытворчасць уласных акумулятарных батарэяў для электрамабіляў.

Hавiны
Таёта і Мазда зробяць супольны электрамабіль
2017.09.28 11:32

Акрамя таго ў лістападзе сёлета павінна пачацца вытворчасць першага серыйнага электрамабіля нямецкага аўтаканцэрна «Volkswagen» ID.3, за якім рушаць услед новыя мадэлі. Як чакаецца, на працягу 10 гадоў на рынак могуць выйсці больш за 70 розных электрамабіляў, што патрабуе вялікай колькасці акумулятарных батарэяў, якія канцэрн пакуль набывае ў азіяцкіх пастаўшчыкоў. Менеджмент нямецкага аўтагіганта разглядае розныя варыянты ўзвядзення заводаў па вытворчасці акумулятараў у Германіі.

Hавiны
Румасу паказалі электрамабіль і суперкампутар беларускай вытворчасці
2019.09.05 20:43

Вытворчасць электрамабіляў штогод імкліва павялічваецца. Уласныя некаторыя напрацаванні дэманструюць і беларускія навукоўцы. У сваю чаргу кіраўнік Беларусі агучвае думку, што ў нашай краіне варта таксама ствараць электрамабіль.

Аб’ектыў
Лукашэнка прапануе перасадзіць беларусаў… на электрамабілі
2019.03.06 21:01

СК belsat.eu

Стужка навінаў