Згодна з указам кіраўніка Беларусі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны прадстаўлена права бясплатнага праезду ў цягніках міжнародных зносінаў паміж Беларуссю і Расеяй, а таксама ў цягніках унутрырэспубліканскіх зносінаў.
Паводле прэсавай службы Лукашэнкі, магчымасцю бясплатнага праезду ветэраны змогуць скарыстацца ў перыяд правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Праўда, канкрэтныя даты прэсавая служба не называе.
СК belsat.eu