Расейскія ветэраны папросяць Гаагскі суд расследаваць выкарыстанне Крамлём ваенных наймітаў


Чальцы Міжнароднага крымінальнага суда

З такой просьбаю да галоўнага пракурора Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе збіраюцца звярнуцца расейскія ветэранскія арганізацыі, паведамляе ўкраінская служба радыё «Свабода», спасылаючыся на агенцтва «Reuters».

Агенцтва спасылаецца на атамана казацкага таварыства Хоўрына Яўгена Шабана, які пабываў у шпіталі, дзе лечацца параненыя ў Сірыі расейскія найміты.

9 лістапада «атаман» паведаміў, што дзясяткі расейскіх ветэранскіх арганізацыяў плануюць супольна звярнуцца да галоўнага пракурора крымінальнага суда ў Гаазе, які расследуе ваенныя злачынствы.

Крэмль неаднаразова зняпраўджваў паведамленні аб тым, што тысячы расейскіх наймітаў ваююць у Сірыі, на ўсходзе Украіны ды іншых краінах.

У 2016 годзе Расея выйшла з пагаднення аб Міжнародным крымінальным судзе ў Гаазе, якое не было ратыфікаванае больш шаснаццаці гадоў. У Крамлі гэтае рашэнне патлумачылі неабходнасцю абараняць нацыянальных інтарэсаў краіны.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары