Ветэран АТА вывеў людзей на фэйкавы мітынг дзеля падтрымання крывавага маньяка


Некалькі дзясяткаў харкаўчан за грошы выйшлі на мітынг дзеля падтрымання Анатоля Анапрыенкі.

Справка
Анапрыенка – украінскі серыйны забойца. З 1989 да 1996 гады забіў 52 асобы. Паводле крыважэрнасці ён з’яўляецца адным з самых жорсткіх маньякаў XX стагоддзя. Часамі яго параўноўваюць з Чыкацілаю.

Украінскае выданне 057.ua дапамагло ветэрану АТА распаўсюдзіць інфармацыю пра фэйкавы мітынг. 057.ua піша, што мужчына натхніўся пранкамі ў Кіеве і Адэсе і вырашыў зрабіць нешта падобнае ў Харкаве. Цягам першых содняў на прапанову ветэрана паўдзельнічаць у праплочаным мітынгу адрэагавала каля 150 асобаў. Людзям абяцалі 1000 грыўняў (каля Br 80) за пару гадзінаў. Украінскае выданне не разгалошвае інфармацыі пра ветэрана, які стаў ініцыятарам сацыяльнага эксперыменту.

Арганізатары акцыі хацелі нагадаць украінцам, што не варта прадаваць свае галасы.

31 сакавіка ва Украіне адбудуцца прэзідэнцкія выбары.

Hавiны
Антырэйтынг і абяцанне пабудаваць «краіну шчаслівых людзей»: з чым Парашэнка ідзе ў бой за пасаду прэзідэнта
2019.01.30 10:05

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў