Вайцюшкевіч запрашае на калядны канцэрт у Менску


Адзначыць супольна каляды запрашаюць Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra. «Будзе найлепшы святочны настрой!»- запэўнівае Вайцюшкевіч і заклікае прыходзіць на канцэрт сем’ямі і абавязкова браць з сабой дзяцей.

Музыкі плануюць выканаць некалькі песняў разам з малымі слухачамі.

Сёлетнім канцэртам Зміцер Вайцюшкевіч спадзяецца аднавіць уласную традыцыю калядных выступаў. У праграме прагучаць хіты розных гадоў, вядома, святочныя, калядныя творы і дзіцячыя песні.

Зміцер Вайцюшкевіч прадставіў свой прэм’ерны кліп на новую песню «Калядка». З гэтай ды іншымі песнямі музыка выступіць у сталічным Палацы культуры імя Шарко (Менск, вул. Уральская, 3) 7 студзеня. Пачатак канцэрту – а 19-й гадзіне.

belsat.eu

Стужка навінаў