Ваеннаслужачы тэрміновай службы зваліўся з вышыні і трапіў у шпіталь


Міністэрства абароны сумесна са Следчым камітэтам высвятляюць прычыны атрымання траўмы вайскоўцам тэрміновай вайсковай службы 120 асобнай механізаванай брыгады. Траўма атрымана ў выніку падзення з вышыні.

Сайт Мінабароны паведамляе, што выпадак адбыўся 13 красавіка сёлета, раніцай а 9.30 ваеннаслужачыя знайшлі на газоне салдата. Вайскоўцу аператыўна аказалі медычную дапамогу. Ваеннаслужачы шпіталізаваны і ў цяпер знаходзіцца пад наглядам лекараў.

Следчы камітэт праводзіць комплекс следчых дзеянняў.

Hавiны
Салдат, які пакінуў частку ў Печах, праходзіць медабследаванне
2019.04.04 08:26

СК belsat.eu

Стужка навінаў