Салдат, які пакінуў частку ў Печах, праходзіць медабследаванне


Салдат тэрміновай службы, які на 10 дзён уцёк з вайсковай часткі ў Печах, цяпер праходзіць медабследаванне. Пра гэта паведамляе прэсавая служба Следчага камітэту, якая займаецца расследаваннем справы.

18-гадовы Аляксандр Неўмяржыцкі збег з часткі 19 сакавіка. Юнака знайшлі толькі праз 10 дзён – 29 сакавіка. Салдата затрымалі ў пасёлку Дарожны Смалявіцкага раёну, што за 26 кіламетраў ад яго вайсковай часткі.

Прэс-служба Мінабароны паведамляла, што «паводле папярэдніх звестак, самавольнае пакіданне часткі не звязана з якімі-небудзь супрацьпраўнымі дзеяннямі ў дачыненні да гэтага вайскоўца». Праз два дні пасля ўцёкаў камандзірам вайсковай часткі была заведзеная крымінальная справа паводле артыкулу – «Самавольнае пакіданне часткі або месца службы».

Расследаваннем справы займаецца ўпраўленне Следчага камітэту па Менскай вобласці. Цяпер салдат праходзіць ваенна-медычную камісію, яго абследуюць медычныя працаўнікі. Следства праводзіць «комплекс следчых і працэсуальных дзеянняў» з мэтай высвятлення прычын і абставінаў, якія прымусілі хлопца вырашыцца на ўцёкі.

Аб’ектыў
Два тыдні шукаюць жаўнера, які знік з вайсковай часткі ў Печах. Што мяркуюць сваякі?
2019.03.29 13:05

СК belsat.eu

Стужка навінаў