«Усю дарогу нас білі нагамі». Падрабязнасці затрыманняў у Курапатах


Зміцер Казакевіч.
Фота: bchd.info

Кандыдат у дэпутаты ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Зміцер Казакевіч расказаў падрабязнасці затрымання яго і іншых актывістаў падчас Курапацкай варты 3 лістапада. Пра гэта паведамляе сайт БХД.

Паводле Казакевіча, напярэдадні ён паспрабаваў прайсці на тэрыторыю рэстарацыі «Паедзем, паядзім», каб раздаваць улёткі і размаўляць з выбарнікамі. Ахоўнікі не давалі зайсці актывістам, спрабавалі выпіхнуць, зламалі вуду са сцягам. Пасля гэтага з’явіліся два міліцыянты ды прыехаў шэры мікрааўтобус без апазнавальных знакаў.

Hавiны
Каля Курапатаў затрымалі кандыдата ў дэпутаты
2019.11.03 18:17

«Выбеглі адтуль людзі без формы. Кінулі нас усіх у гэты бусік. І ўсю дарогу ад гэтага рэстарана і да Бараўлянскага РАУС білі нагамі, скакалі па нас. На мяне зверху кінулі яшчэ Віталю (Трыгубава. – Рэд. Belsat.eu), і нас дваіх нагамі мясілі. Дзяніса Урбановіча, Іларыёна Трусава – усіх адхадзілі. Мы калі прыехалі, я думаў, што Максім Урбановіч зусім без прытомнасці», – расказаў Казакевіч.

На затрыманых склалі адміністрацыйныя пратаколы паводле артыкулаў 17.1 (дробнае хуліганства) і 23.4 (непадпарадкаванне міліцыі) КаАП. Зміцер Казакевіч адмовіўся прызнаваць віну, бо, адзначыў ён, працаўнікі міліцыі нічога не тлумачылі актывістам, а «адразу без нічога кінулі ў бусік».

Выпусцілі яго толькі дзякуючы наяўнасці пасведчання кандыдата ў дэпутаты. Дзяніса Урбановіча пасля збіцця даставілі ў больніцу, а няпоўнагадовага Іларыёна Трусава забралі бацькі. Астатніх пакінулі ў РАУС, расказаў актывіст.

Hавiны
Журналіст: Затрыманых каля Курапатаў збілі
2019.11.03 19:20

«Усё баліць»

У каментары «Белсату» Зміцер Казакевіч заявіў, што адчувае сябе не вельмі добра.

«Пасля ўчорашняга ўсё баліць», – адзначыў ён.

Последствия вчерашнего избиения 'тихарями'. Ждем сегодня судов над ребятами. На меня составили протоколы по 17.1 мелкое…

Opublikowany przez Зьміцер Казакевіч Niedziela, 3 listopada 2019

Паводле яго, вінаватых у збіцці «трэба неяк караць і прыцягваць да адказнасці».

«Алё ўсё-такі хацелася б сёння пабачыць на волі сваіх сяброў, якія зараз за кратамі сядзяць, і ўжо разам вырашаць, якім менавіта чынам прыцягваць і караць тых, хто рабіў», – дадаў кандыдат у дэпутаты.

Зміцер Казакевіч мяркуе, што затрыманых будуць судзіць сёння пасля 14:00 у судзе Менскага раёну. Пра час і месца свайго суду ён не ведае, бо яму сказалі толькі «чакаць паведамлення».

Што адбылося?

3 лістапада кандыдат у дэпутаты і адзін з актывістаў абароны Курапатаў Зміцер Казакевіч паспрабаваў прайсці на тэрыторыю рэстарацыі «Паедзем паядзім», але ахова іх не прапусціла. Распачалася штурханіна. У выніку міліцыянты затрымалі шасцёх чалавек з Курапацкае варты і адвезлі іх у Бараўлянскі аддзел міліцыі.

Апроч Змітра Казакевіча былі затрыманыя старшыня Маладога фронту Дзяніс Урбановіч, брат апошняга Максім, а таксама актывісты Валер Рабцаў, Іларыён Трусаў і Віталь Трэгубаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў