Журналіст: Затрыманых каля Курапатаў збілі


Дзяніс Урбановіч. Ілюстратыўнае фота – Ганна Шапуцька

Старшыня Маладога фронту і абаронца Курапатаў Дзяніс Урбановіч паведаміў аб праблемах з шыяй, распавёў «Белсату» журналіст Дзяніс Івашын.

«Мне патэлефанаваў Дзяніс Урбановіч і сказаў, што затрыманых разам з ім збілі. Ён сказаў, што знаходзіцца ў шпіталі ў Бараўлянах, у яго праблема з шыяй. Пра астатніх запытаць не паспеў, бо ўся размова цягнулася 20 секундаў, ён адключыўся адразу», – распавёў «Белсату» Дзяніс Івашын.

Тэлефон Дзяніса Урбановіча недасяжны.

3 лістапада кандыдат у дэпутаты і адзін з актывістаў абароны Курапатаў Зміцер Казакевіч паспрабаваў прайсці на тэрыторыю рэстарацыі «Поедем поедим», але ахова яго не прапусціла. Распачалася штурханіна. У выніку міліцыянты затрымалі шасцёх чалавек з Курапацкае варты і адвезлі іх у Бараўлянскі аддзел міліцыі.

Апроч Змітра Казакевіча і Дзяніса Урбановіча, затрыманы брат апошняга, Максім, а таксама актывісты Валер Рабцаў, Іларыён Трусаў і Віталь Трэгубаў.

ДД belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары