Урад распавёў пра чарговыя порцыі датацыяў для вытворчасці


Літаральна тыдзень таму – 5 лютага падчас нарады з эканамічным блокам ураду кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка загадаў спыніць практыку падтрымання стратных прадпрыемстваў. Адметна, што ў гэты ж дзень Саўмін прыняў пастанову аб выдзяленні сродкаў ААТ «Камволь». Дакумент апублікаваны на сайце саўміну 12 лютага і ўступае ў сілу.

Пастановай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2019/02/05 № 78 прынята рашэнне ажыццявіць у 2019 годзе за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на іншыя пытанні ў галіне прамысловасці, будаўніцтва і архітэктуры, выплату «Беларусбанку»штомесяц 100 адсоткаў стаўкі па крэдытах, прадстаўленых ААТ «Камволь» і для папаўнення абаротных сродкаў, якія падлягаюць выплаце ў 2019 годзе.

Крэдыт прадпрыемства атрымала для рэалізацыі інвестыцыйнага праекту па мадэрнізацыі вытворчага корпусу з размяшчэннем высокапрадукцыйнага абсталявання па выпрацоўцы 6 мільённых пагонных метраў камвольных тканінаў за год і для будаўніцтва аўтаномнай энергакрыніцы. Сума крэдыту, а таксама і адсоткі – саўмін не агучвае.

Кантроль за выкананнем пастановы ўскладзены на Беларускі дзяржаўны канцэрн па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці.

Hавiны
Дырэктара ў турму: Лукашэнка загадаў перастаць падтрымліваць прадпрыемствы-банкруты
2019.02.05 12:03

СК, belsat.eu

Стужка навінаў