5 лютага кіраўнік Беларусі сабраў на нараду эканамічны блок ураду.
Падчас нарады Аляксандр Лукашэнка папрасіў Савет міністраў спыніць практыку падтрымання стратных прадпрыемстваў.
«Хачу нагадаць: ніякіх паблажак быць не павінна. І хопіць мне ўносіць прапановы па дзесяць разоў па тых прадпрыемствам, якія раней не выканалі абяцанае. Толькі пасля таго, як кіраўнікі пойдуць у месцы не надта далёкія, мы будзем разглядаць прапановы ў другі і ў трэці раз. А так кіраўніцтва прадпрыемстваў сябе выдатна адчувае. Правалілі абяцанае, не вярнулі канкрэтна грошы ў бюджэт ці інвестару, а бюджэт за іх павінен цяпер плаціць і адказваць па іхных даўгах. Трэба гэтую практыку было скончыць учора», – цытуе Аляксандра Лукашэнку ягоная прэс-служба.
Нагадаем, што Міжнародны валютны фонд прапануе беларускаму ўраду правесці структурныя рэформы ў эканоміцы і ЖКГ. Рэформы ў першую чаргу павінны закрануць неэфектыўныя дзяржаўныя прадпрыемствы.
Правядзенне рэформаў дазволіць Беларусі атрымаць крэдыт МВФ.
ЮВ, belsat.eu