Урад Расеі абурыўся выказваннем Лукашэнкі пра палаючую ад каронавірусу Расею


У Расейскім урадзе выказванні кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў справе распаўсюду каронавірусу выклікалі здзіўленне. Паводле прэсавай службы расейскага ўраду, сітуацыя ў Беларусі з каронавірусам больш сур’ёзная, чым у Расеі.

У расейскім урадзе прыйшлі да высновы, што сыходзячы з колькасці інфікаваных на каронавірус у прапарцыйных суадносінах да колькасці насельніцтва, сітуацыя ў Беларусі значна больш сурʼёзная, чым у Расеі. Таму, лічаць урадоўцы, словы Лукашэнкі, што «Расея ўся палае ад каронавірусу», не адпавядаюць рэчаіснасці.

У паведамленні ўраду РФ падкрэсліваецца, што Масква загадзя папярэджвала Менск пра закрыццё мяжы і абмежаванне перамяшчэнне грамадзянаў. У прыватнасці прэмʼер-міністр Расеі Міхаіл Машусцін тэлефанаваў свайму беларускаму калегу Сяргею Румасу.

«Выклікае здзіўленне, што ва ўмовах электаральнага цыклу кіраўніцтва Беларусі выступае з падобнымі заявамі, якія не спрыяюць выпрацаванню ўзгодненых захадаў па сумесным супрацьдзеянні распаўсюду каронавірусу. Расейская бок разлічвае, што беларускія партнёры зоймуць канструктыўную пазіцыю ў інтарэсах захавання здароўя і эпідэміялагічнага дабрабыту грамадзянаў Беларусі і Расеі», – адзначаецца ў заяве.

У пачатку сакавіка Мінздароўя абурылася фэйкавым паведамленнем на расейскім тэлебачанні, у якім прагучала, што ў Беларусі пацыент памёр ад каронавірусу. Але неўзабаве пасля рэакцыі беларускага боку, відэа на сайце «Першага каналу» было выдаленае. Пазней расейскія журналісты папрасілі прабачэння за гэтую інфармацыю.

Абноўлена
«По соображению карантина». Расея закрывае мяжу з Беларуссю
2020.03.16 00:38

СК belsat.eu

Стужка навінаў