Урад павысіў тарыфы на электрычнасць


З 1 студзеня больш не працуе дыферэнцыяцыя тарыфаў на электрычнасць у залежнасці ад аб’ёму спажывання. Такое рашэнне прыняў Савет міністраў.

З 1 студзеня незалежна ад таго, колькі кВт/г спажываецца, плаціць давядзецца па адным тарыфе.

Для тых, хто карыстаецца газавымі плітамі, тарыф складзе Br 0,1746 за кВт/г. Раней было Br 0,1433 за першыя 150 кВт/г і Br 0,1841 за наступныя.

Для тых, хто карыстаецца электрычнымі плітамі, тарыф будзе складаць Br 0,1484. Раней першыя 250 кВт/г каштавалі па Br 0,1218. Ад 250 да 400 кВт/г — Br 0,1583. А ўсе наступныя — Br 0,1841.

З новай АЭС будзем спаць са святлом і грэцца ўлетку

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары