Упершыню ў Саудаўскай Аравіі жанчыну абралі дэпутатам муніцыпальнага савету


Выбарчая камісія каралеўства абвясціла, што ў выніку праведзеных у суботу муніцыпальных выбараў Салма бінт Хізаб аль-Атэйбі атрымала мандат у правінцыі Мекка.

У краіне адбыліся муніцыпальныя выбары, у якіх першы раз у гісторыі бралі ўдзел жанчыны. Ім таксама дазволілі вылучацца ў якасці кандыдатаў. Саудаўская Аравія вядомая сваймі кансерватыўнымі пазіцыямі і застаецца адзінай краінай, дзе жанчынам забаронена кіраваць аўтам.

Агулам 978 жанчын зарэгістраваліся ў якасці кандыдатаў (5938 кандыдатаў мужчынскага полу). Паводле закону, жанчыны галасавалі асобна, для іх абсталявалі асобныя ўчасткі.

ЮВ, belsat.eu, паводле bbc.com

Стужка навінаў