Уладзімір Карагін: Беларусі пагражае масавая міграцыя моладзі


Нізкі ўзровень заробкаў у нашай краіне можа прывесці да таго, што маладыя беларусы пачнуць пакідаць нашу краіну ў пошуках больш прыбытковай працы, выказаў перасцярогу старшыня Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Уладзімір Карагін.

Падчас форуму рэгіянальнага развіцця Магілёўскай вобласці Карагін заявіў, што захаванне існага ўзроўню заробкаў, цягне за сабой істотныя рызыкі. Паводле эксперта цяпер перад краінай стаіць сур’ёзная задача павелічэння сярэдняга заробку «да 1200-1500-2000 рублёў».

«Інакш ад нас збяжыць два мільёны маладых людзей. Не можа быць заробак у Беларусі ніжэй чым у суседніх краінах», – адзначыў Уладзімір Карагін.

«Але як гэта зрабіць? Раздаць грошы ніхто не можа – залатога запасу для гэтага няма. Зарплату можна толькі зарабіць, але неабходна павялічваць прадукцыйнасць працы. Заробак у новай эканоміцы павінен быць 500-1000 еўраў на аднаго працоўнага. Інакш прадпрыемствы будуць неканкурэнтаздольныя з пункту гледжання ўтрымання людзей», – падсумаваў Карагін

Беларусы распавялі пра свае заробкі

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары