Служба бяспекі Украіны распачала крымінальную справу на расейскага актора Івана Ахлабысціна. Як распавяла прадстаўнік ведамства Алена Гітлянская, Ахлабысціна падазраюць у стварэнні тэрарыстычнай групоўкі.
Падставай для завядзення справы стала атрыманне Ахлабысціным пашпарта грамадзяніна самаабвешчанай «Данецкай Народнай Рэспублікі».
Паводле часткі 1 артыкулу 258-3 Крымінальнага кодэксу Украіны актору пагражае ад 8 да 15 гадоў пазбаўлення волі.
[/vc_column_text][vc_single_image image=”403577″ img_size=”large”][vc_column_text]Іван Ахлабысцін і лідар ДНР Аляксандр Захарчанка. Фота donpress.com[/vc_column_text][vc_column_text]
30 лістапада Ахлабысцін атрымаў пашпарт ДНР з рук кіраўніка рэспублікі Аляксандра Захарчанкі. «З майго боку гэта акт падтрымання тых людзей, якія ў Данецку адстойваюць сваё права размаўляць на роднай мове, жыць на сваёй зямлі паводле тых маральных канонаў, якія яны лічаць для сябе прымальнымі», – заявіў актор.
Пасля гэтага дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка заклікаў ЗША, Еўразвяз, Ізраіль і Японію ўвесці санкцыі супраць Ахлабысціна. Уезд ва Украіну актору забаронены з верасня 2014 года, у краіне таксама забароненыя фільмы і тэлеперадачы з ягоным удзелам. Ахлабысціну таксама забаронены ўезд у Латвію.
МЯ, паводле meduza.io