У Жытоміры пратэставалі падчас прыезду Лукашэнкі ды Зяленскага


4 кастрычніка падчас Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны, у якім удзельнічаюць кіраўнікі абедзвюх краінаў, прайшла акцыя пратэсту супраць «формулы Штайнмаера», якая датычыць урэгулявання канфлікту на ўкраінскім усходзе.

Hавiны
Раман Бяссмертны: узгадненне «формулы Штайнмаера» – вельмі сур’ёзнае злачынства
2019.10.02 14:55

Удзельнікі акцыі выйшлі з плакатамі і сцягамі на вуліцу Леха Качыньскага, запалілі агонь і выгуквалі «Не капітуляцыі», піша «Житомир.info».

У сітуацыю ўмяшаліся паліцэйскія, якія забіралі фаеры з рук пратэстоўцаў.

Hавiны
Палітолаг: «Формула Штайнмаера» выбухованебяспечная для Украіны
2019.10.02 11:51

Пра ахвяр і затрыманых не паведамляецца.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў