Закон пра адмысловы статус Данбасу, які прадугледжаны падпісанай украінскімі ўладамі «формулай Штайнмаера», будзе абмяркоўвацца пасля сустрэчы кіраўнікоў краінаў «нармандскай чацвёркі». Пра гэта заявіла 2 кастрычніка прадстаўніца кабінету міністраў Украіны ў Вярхоўнай Радзе Ірына Верашчук.
Паводле Верашчук, зараз не абмяркоўваецца распрацоўка ніякіх законапраектаў, якія б датычылі выбараў ці ўнясення зменаў у дзейны закон пра адмысловы статусе рэгіёну, паведамляе «РБК-Украина».
Разам з тым украінскі палітолаг Пятро Ахоцін у каментары belsat.eu заявіў, што «формула Штайнмаера» будзе выбухованебяспечнай для Украіны.
«Як мы бачым, дакумент падпісваўся ў спешцы. Адміністрацыя Уладзіміра Зяленскага не паспела правесці ніякую камунікацыю пра тое, што адбылося насамрэч. І зараз да яго больш пытанняў, чым адказаў», – заявіў суразмоўца.
Паводле яго, ужо ў першы дзень дакумент абвастрыў сітуацыю ва Украіне, у прыватнасці, адбыліся пратэсты ветэранскіх арганізацыяў і нацыяналістычных партыяў.
«Я думаю, што сітуацыя будзе толькі накаляцца», – адзначыў Пятро Ахоцін.
Таксама, паводле яго, паспешлівае падпісанне «формулы Штайнмаера» прывяло да таго, што не былі высунутыя патрабаванні Украіны пра міжнародную дапамогу для аднаўлення Данбасу. Такім чынам, заявіў палітолаг, у выпадку вяртання акупаваных частак Данецкай і Луганскай вобласцяў у склад Украіны, менавіта на ўкраінскую эканоміку ляжа цяжар аднаўлення экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай сістэмы рэгіёну.
«Ва ўмовах і так вялікіх даўгоў Украіны перад вонкавымі інвестарамі гэта вельмі небяспечная сітуацыя», – сказаў суразмоўца.
А амністыя баевікоў, на яго думку, можа спрычыніцца да таго, што ў Кіеў будуць прыязджаць рабіць бізнес тыя людзі, «якія яшчэ ўчора забівалі ўкраінскіх вайскоўцаў». І праваахоўная сістэма можа не справіцца з пратэстам, у тым ліку радыкальным, што можа негатыўна сказацца як на іміджы краіны, гэтак і на агульнай палітычнай сітуацыі, дадаў палітолаг.
Зараз, лічыць ён, задача Уладзіміра Зяленскага – не падпісаць ніякіх дакументаў на сустрэчы ў «нармандскім фармаце».
«Формула Штайнмаера» прадугледжвае, што на часова акупаваных тэрыторыях пад кантролем і пры садзейнічанні АБСЕ адбудуцца мясцовыя выбары. Калі АБСЕ пацвердзіць, што выбары адпавядалі міжнародным стандартам, то ўступіць у сілу заканадаўства аб «адмысловым статусе» гэтых тэрыторый. Калі АБСЕ палічыць, што выбары прайшлі насуперак стандартам, то ніякага «асаблівага статусу» не будзе.
Кіеў згаджаецца на рэалізацыю гэтага плана толькі ў выпадку выканання наступных умоў:
МГ belsat.eu