Раман Бяссмертны: узгадненне «формулы Штайнмаера» – вельмі сур’ёзнае злачынства


Раман Бяссмертны, фота espreso.tv

Узгадненне ўкраінскімі ўладамі 1 кастрычніка «формулы Штайнмаера» мае прыкметы дзяржаўнай здрады. Пра гэта ў каментары belsat.eu заявіў украінскі палітык, былы амбасадар Украіны ў Менску Раман Бяссмертны.

Абноўлена
Украіна пагадзілася на «формулу Штайнмаера» для Данбасу
2019.10.01 19:52

Палітык адзначыў, што калі супаставіць тэкст узгодненага дакументу з тэкстам закону пра прававы рэжым вайсковага стану Украіны і з законам пра абарону, то 1 кастрычніка былі «ўчыненыя прыкметы дзеянняў, якія могуць прывесці да дзяржаўнай здрады».

«А калі пад гэтым з’явіцца подпіс, то гэта будзе трактавацца як перавышэнне паўнамоцтваў і дзяржаўная здрада ў пытаннях тэрытарыяльнай цэласці і захавання суверэнітэту. Таму гаворка ідзе пра вельмі сур’ёзнае злачынства», – сказаў Раман Бяссмертны.

Hавiны
Палітолаг: «Формула Штайнмаера» выбухованебяспечная для Украіны
2019.10.02 11:51

Дыпламат адзначыў, што гэты тэкст не разглядалі ані ўрад, ані Рада нацыянальнай бяспекі Украіны. Таксама ніхто з удзельнікаў перамоваў у Менску не меў паўнамоцтваў ні ад кабінету міністраў, ні ад прэзідэнта на ўхваленне такога тэксту, а тым больш на яго парафаванне.

Раман Бяссмертны таксама заявіў, што калі Украіна падпіша ўзгоднены тэкст «формулы Штайнмаера» пытанне ўрэгулявання канфлікту на Данбасе стане выключана ўкраінскім, бо ні Расея, ні сепаратысты, ні АБСЕ не бяруць на сябе ніякіх абавязкаў – толькі Украіна. Паводле яго, Расея фактычна зменіць свой статус.

Hавiны
У Кіеве заклікалі да грамадзянскага непадпарадкавання «капітуляцыі»
2019.10.02 08:01

«Галоўная мэта, якую пераследаваў Крэмль, – гэта вонкавы канфлікт, вайну паміж Украінай і Расеяй, перанесці ўнутр Украіны. Паводле сутнасці, учорашні дакумент – гэта дарога да вайны, а не да міру», – заявіў палітык, нагадаўшы, што «формула Штайнмаера» ўжо ўскалыхнула сітуацыю ва Украіне і выклікала незадаволенне.

Мяжу гэтага незадаволення зараз вельмі цяжка прагназаваць, падкрэсліў Раман Бяссмертны.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў