У вёсцы на радзіме Лукашэнкі мабільны інтэрнэт у некалькі разоў хутчэйшы, чым у цэнтры Менску


Інфраструктурны аператар перадачы дадзеных BeCloud запусціў мапу пакрыцця краіны сувяззю стандарту LTE. Можна паглядзець зоны пакрыцця і праверыць сярэднюю хуткасць базавых вышак, піша the-village.

Відаць, што сувяззю LTE ахоплены амаль усе гарады і паселішчы ў краіне, за некаторым выключэннем: напрыклад, яе няма ў Бягомлі, Высокім, Целяханах, Давыд-Гарадку, Тураве, Друі, Нарачы і іншых.

На мапе можна ўключыць адлюстраванне базавых станцыяў і паглядзець на характарыстыкі вышак.

Напрыклад, на радзіме Аляксандра Лукашэнкі – у вёсцы Александрыя – базавая станцыя забяспечвае сярэднюю хуткасць у 32,22 Мбіт / сек. І гэта ў некалькі разоў вышэй, чым у многіх базавых станцыяў у цэнтры Менску.

Фота: the-village.me/

У цэнтры сталіцы шмат дзе сярэдняя хуткасць трымаецца на ўзроўні 11-18 Мбіт / сек. Але ёсць паказнікі і яшчэ ніжэй. Напрыклад, вышка каля Палацу Незалежнасці дае 10,11 Мбіт / сек, базавая станцыя каля Дому Урада, на вуліцы Савецкай, дае сярэднюю хуткасць толькі ў 9,32 Мбіт / сек.

Фота: the-village.me/

Але ёсць у Менску і высокія хуткасці: так, базавая станцыя на Кірава, 8 дае 33,84 Мбіт / сек. Адна з самых высокіх хуткасцяў – у базавай станцыі на праспекце Пераможцаў, 20: там сярэдняя складае ажно 41,13 Мбіт / сек.

Паводле некаторых даследаванняў, мабільны 4G інтэрнэт у Беларусі прызнаны найгоршым у Еўропе.

Hавiны
Беларусь узнялася ў сусветным рэйтынгу інтэрнэту
2019.07.04 08:35

СК belsat.eu

Стужка навінаў