Беларусь узнялася ў сусветным рэйтынгу інтэрнэту


Беларусь узнялася на 57-е месца сярод 207 краін у рэйтынгу хуткасці інтэрнэту. Пра гэта гаворыцца ў даследаванні Cable.co.uk. Год таму наша краіна была 66-й сярод 200 краін.

З еўрапейскіх краін Беларусь абганяе па хуткасці інтэрнэту Косава, Малдову, востраў Мэн, Кіпр, Фарэрскія астравы, Чарнагорыю, Ізраіль, Македонію, Украіну, Албанію, Боснію і Герцагавіну, Грузію, Турцыю і Арменію.

Hавiны
Ілан Маск вывеў на арбіту 60 спадарожнікаў для высакахуткаснага інтэрнэту
2019.05.24 10:10

З суседніх з Беларуссю краін Латвія змясцілася на 16-ым радку рэйтынгу. Літва – 21-ая, Польшча 28-ая, Расея – 54-ая, Украіна – 81-ая.

Самым хуткім інтэрнэт прызналі ў Тайвані, далей ідуць Сінгапур і брытанскі востраў Джэрсі. На апошнім месцы рэйтынгу апынуўся Емен.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў