У выніку амністыі могуць выйсці на волі 1800 асуджаных за наркотыкі


Міністр унутраных справаў Беларусі Юрый Караеў у эфіры тэлеканалу «Беларусь 1» распавёў падрабязнасці будучай амністыі.

Паводле кіраўніка МУС, амністыя ў сувязі з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне можа закрануць 1,8 тыс. асуджаных за наркотыкі.

Зараз прапрацоўваецца механізм памілавання для асуджаных упершыню.

Законапраект аб амністыі будзе параўнальны з законам аб амністыі, прынятым да 75-годдзя вызвалення Беларусі.

Hавiны
З месцаў зняволення выйдзе 2 тыс. чалавек: Лукашэнка падпісаў закон аб амністыі
2019.07.20 09:55

Закон аб амністыі ў 2019 годзе планаваў вызваліць ад крымінальнага пакарання каля 6 тыс. асуджаных, у тым ліку з месцаў зняволення – каля 2 тыс. чалавек.

Дакумент вызваляў ад пакарання за злачынствы, якія не з’яўляюцца цяжкімі і асабліва цяжкімі, няпоўнагадовых, цяжарных, жанчынаў і адзінокіх мужчынаў, якія маюць дзяцей да 18 гадоў, пенсіянераў, інвалідаў I і II груп, хворых на анкалагічныя захворванні, ветэранаў баявых дзеянняў, асобаў, параненых падчас службы ды пацярпелых катастрофы на ЧАЭС, ды іншых.

Амністыя не закранала асобаў, да якіх у 2014-2019 гадах ужывалася амністыя або памілаванне і якія зноў учынілі наўмыснае злачынства. Не падпадалі пад яе і тыя, хто цалкам не пакрыў нанесеную шкоду, не заплаціў злачынны даход, злосна парушаў парадак адбывання пакарання.

Не датычыла амністыя асуджаных за злачынствы супраць міру і бяспекі, забойства, наўмыснае нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання, карупцыю, злачынныя дзеі сексуальнага характару, бандытызм, тэрарызм, масавыя беспарадкі, п’яныя парушэнні правілаў дарожнага руху, праз якія загінулі або моцна пацярпелі людзі, незаконны абарот наркотыкаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў