З месцаў зняволення выйдзе 2 тыс. чалавек: Лукашэнка падпісаў закон аб амністыі


Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пра гэта паведамілі ў Адміністрацыі кіраўнікі краіны.

Плануецца вызваліць ад крымінальнага пакарання каля 6 тыс. асуджаных, у тым ліку з месцаў зняволення – каля 2 тыс. чалавек.

Hавiны
Дзяржава амністуе 6000 чалавек – у тым ліку асуджаных па «наркатычным» артыкуле
2019.06.28 10:04

Дакумент вызваляе ад пакарання за злачынствы, якія не з’яўляюцца цяжкімі і асабліва цяжкімі, няпоўнагадовых, цяжарных, жанчынаў і адзінокіх мужчынаў, якія маюць дзяцей да 18 гадоў, пенсіянераў, інвалідаў I і II груп, хворых на анкалагічныя захворванні, ветэранаў баявых дзеянняў, асобаў, параненых падчас службы ды пацярпелых катастрофы на ЧАЭС, ды іншых.

Пэўным катэгорыям, у тым ліку асуджаным паводле частак 1, 2 і 3 артыкула 328 КК, якія не падлягаюць вызваленню, скароцяць тэрмін пакарання на 1 год, няпоўнагадовым – на 2 гады.

Амністыя не закране асобаў, да якіх у 2014-2019 гадах ужывалася амністыя або памілаванне і якія зноў учынілі наўмыснае злачынства.

Hавiны
«З дзяцей робяць наркабаронаў». Блогер Павел Спірын зняў фільм пра «наркатычны» артыкул
2019.06.18 16:53

Не падпадаюць пад яе і тыя, хто цалкам не пакрыў прычыненую шкоду, не заплаціў злачынны даход, злосна парушае парадак адбывання пакарання.

Не датычыць амністыя і тых, хто асуджаны за злачынствы супраць міру і бяспекі, забойства, наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, карупцыю, злачынныя дзеі сексуальнага характару, бандытызм, тэрарызм, масавыя беспарадкі, п’яныя парушэнні правілаў дарожнага руху, праз якія загінулі або моцна пацярпелі людзі, незаконны абарот наркотыкаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў