У Воранаўскім раёне міліцыя знайшла тайнік са зброяй


Прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава паведаміла ў сваім телеграм-канала, што міліцыя ў Воранаўскім раёне Гарадзенскай вобласці знайшла схованку са зброяй.

Як паведамілі ў МУС, вечарам 23 красавіка працаўнікі Воранаўскага РАУС выехалі ў вёсцы Пашковічы праз паведамленне пра канфлікт паміж мясцовымі жыхарамі. Падчас праверкі адзін з іх паведаміў міліцыянтам пра зброевы тайнік у лясным масіве каля вёскі Дубінцы Воранаўскага раёну. На месца выбыла следча-аператыўная група, аператыўнікі ГУБАЗіК МУС і група размініравання в/ч 5522.

«З зямлі была вынятая пластыкавая ёмістасць, у якой знаходзіліся паляўнічы карабін, пісталет, скрынкі з патронамі розных калібраў, дзве гранаты Ф1, тратылавыя і дымавыя шашкі, узрыўпакеты і іншыя небяспечныя прадметы«, – інфармуе Вольга Чамаданава.

Фота – t.me/pressmvd

У паведамленні МУС не ўдакладняецца, каму належала гэтая зброя і з якой мэтай стваралася схованка.

Фота – t.me/pressmvd

Арсенал быў канфіскаваны, цяпер па гэтым факце праводзіцца праверка.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў