У трубапровадзе «Дружба» ізноў няякасная нафта, але вінаватых пакуль не выявілі


 

ААТ «Гомельтранснефть Дружба» выключае наяўнасць забруджанай нафты ў транспартаванні ў напрамку Польшчы і Украіны, а таксама ў ААТ «Мазырскі НПЗ». Адпаведнае паведамленне размешчана на сайце прадпрыемства.

Прычынаю для апраўдання сталася тое, што напярэдадні на некалькі гадзінаў прыпыняўся транзіт нафты ў Польшчу. «Транснефть» абвінаваціла ў выкарыстанні няякаснай нафты беларускую сістэму.

«Верагоднай прычынай кароткачасовага павышэння канцэнтрацыі хлорарганічных злучэнняў з’явілася аўтаматычнае ўключэнне сістэмы разварушвання дрэнажных ёмістасцяў на нафтаперапамповачнай станцыі Кобрын у абʼёме 20 кубічных метраў у трубаправод Мазыр – Адамава Застава», – сказаў прэс-сакратар «Транснефть» Ігар Дзёмін.

ААТ «Гомельтранснефть Дружба» ўдакладняе, што віны кампаніі ў гэтым няма.

«Уначы на 20 чэрвеня выкананы адбор кропкавых пробаў з усіх галінаў трубаправоду і дапаможных сістэмаў (дрэнажных ёмістасцяў) у пяці кропках на працягу 130 кіламетрах ад дзяржаўнай мяжы ў напрамку Мазыра. Аналіз адабраных узораў у акрэдытаванай лабараторыі не пацвердзіў перавышэнне ў іх канцэнтрацыі арганічных хларыдаў, па факце масавая доля арганічных хларыдаў склала 1-2 ppm і адпавядала патрабаванням ДАСТ 31378 і ДАСТ 51858», – адзначаецца на сайце кампаніі.

Здагадкі аб прычынах забруджвання, якія абмяркоўваюцца на ўзроўні рабочых кантактаў, не пацвердзіліся. Прычыны да гэтага часу высвятляюцца.

Hавiны
Экспарт беларускіх нафтапрадуктаў абваліўся больш чым на 17%
2019.06.19 17:45

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў