Экспарт беларускіх нафтапрадуктаў абваліўся больш чым на 17%


Экспарт нафтапрадуктаў з Беларусі ў студзені-красавіку 2019 года знізіўся на 17,3% да 3,8 млн тон. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на дадзеныя Белстата.

У вартасным выражэнні пастаўкі ў параўнанні са студзенем-красавіком 2018 года знізіліся на 18,6% да $ 1,8 млрд.

Экспарт нафты з Беларусі за студзень-красавік знізіўся на 9% да 488 тыс. т (у вартасным выражэнні ён паменшыўся на 11, 4% да $ 222,7 млн). Увесь аб’ём пастаўлены ў Германію.

Hавiны
Пазаштатная сітуацыя: Беларусь часова абмяжуе экспартныя пастаўкі нафтапрадуктаў
2019.04.21 14:00

Імпарт нафты за 4 месяцы склаў амаль 6 млн т (на 0,5% менш, чым летась). Імпарт нафтапрадуктаў склаў 73,6 тыс. т (на 95% менш – у студзені-красавіку 2018 га было 1,5 млн т).

ВІДЭА
Лукашэнка пра нафтавыя перамовы: «Поўзаць на каленях не трэба»
2019.06.07 12:22

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў