У топ-30 самых папулярных песняў года ў «Вконтакте» ўвайшлі два беларускія выканаўцы


Сацыяльная сетка правяла ўласную музычную прэмію VK Music Awards, у межах якой назвала самыя папулярныя кампазіцыі 2017-га года.

Пераможцаў вызначалі па колькасці праслухоўванняў на сайтах і ў прыкладаннях сацсеткі.

Часцей за ўсё сёлета карыстальнікі VK слухалі песню «Розовое вино» выканаўцаў Элджей & Feduk – 200 мільёнаў разоў.

У рэйтынгу знайшліся і беларускія артысты – Макс Корж з песняй «Малый повзрослел» і гурт ЛСП з песняй «Монетка».

30 галоўных трэкаў году апублікаваныя ў адмысловым плэйлісце ў суполцы VK Music Awards.

ДР belsat.eu

 

Стужка навінаў