У сувязі з сезонным уздымам захворванняў змяняецца рэжым працы аптэк


У сувязі з пачаткам сезоннага ўздыму захворвання на грып і вострыя рэспіратарныя інфекцыі ў аптэчных арганізацыях праведзены дадатковыя захады па падрыхтоўцы да працы ў перыяд эпідэмічнага ўздыму.

Паводле Мінаховы здароўя, прымаюцца магчымыя захады для таго, каб у аптэках заўсёды ў наяўнасці былі супрацьвірусныя лекавыя сродкі, антыбіётыкі, медыкаменты для лячэння ўскладнення грыпу, а таксама сродкі індывідуальнай абароны.

Змена рэжыму працы аптэк дазваляе атрымаць неабходную лекавую дапамогу ў зручны для наведнікаў час. Гэтак, толькі ў Менску, 17 аптэк пачалі працаваць у кругласутачным рэжыме, ахопліваючы ўсе раёны сталіцы.

75 аптэк 4-ай катэгорыі працуюць у будныя дні па рэжыму працы арганізацыяў аховы здароўя, на тэрыторыі якіх яны размешчаны, у выходныя дні – па ўзгодненым з арганізацыямі аховы здароўя рэжыму.

Аб’ектыў
У суседзяў Беларусі – эпідэмія грыпу
2019.02.04 20:45

СК, belsat.eu

Стужка навінаў