У сувязі з каронавірусам у Беларусі могуць адтэрмінаваць выплату арэнды


Дзяржаўны камітэт па маёмасці разглядае магчымасць прадстаўлення адтэрмінавання выплатаў арэнднай платы. Ведамства таксама прапаноўвае ўвесці мараторый на павелічэнне базавай арэнднай велічыні, паведамляе сайт камітэту.

Дзяржаўны камітэт па маёмасці распачаў разглядаць магчымасць для прадстаўлення адтэрмінавання па выплаце арэнднай платы. Захада скіраваная на мінімізацыю наступстваў ад каронавірусу.

Адпаведны праект указу будзе падрыхтаваны на канца сакавіка. У камітэце дадаюць, што захада скіраваная на падтрыманне галоўным чынам турыстычнай і транспартнай галіны, санаторнага і гатэльнага бізнесу і некаторых іншых відаў эканамічнай дзейнасці. Ведамства прапаноўвае таксама ўвядзенне мараторыю на павелічэнне базавай арэнднай велічыні.

ВІДЭА
31 сакавіка ўрад вырашыць, як дапамагчы бізнесу і прадпрыемствам на тле пандэміі
2020.03.24 17:01

СК belsat.eu

Стужка навінаў