31 сакавіка ўрад вырашыць, як дапамагчы бізнесу і прадпрыемствам на тле пандэміі


Аляксандра Ісаева, прэс-сакратар кіраўніка ўраду апублікавала заяву Сяргея Румаса пра намер прыняць пакет падтрымкі беларускіх прадпрыемстваў і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія церпяць страты праз пандэмію каронавіруса ў свеце.

Паводле Сяргея Румаса, 31 сакавіка мае быць разгледжаны «першы пакет» захадаў па падтрымцы прадпрыемстваў і бізнесу на тле распаўсюду COVID-19 у свеце.

«Мінэканомікі прапанавала даволі шырокі набор інструментаў, які ўключае падатковыя і крэдытныя канікулы ды падтрымку індывідуальных прадпрымальнікаў. Але я не буду забягаць наперад, улічваючы, што мы з калегамі яшчэ не абмяркоўвалі гэтыя захады. 31 сакавіка ўрад мае намер прыняць першы пакет захадаў», – заявіў прэм’ер-міністр.

План падтрымкі мае зацвердзіць кіраўнік дзяжавы, дадаў Сяргей Румас.

Раней паведамлялася, што урад сабраў звароты бізнес-саюзаў і абмеркаваў з усімі асацыяцыямі ды найбольш пацярпелымі кампаніямі шляхі вырашэння праблемаў, выкліканых пандэміяй каронавіруса.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў