У суботу сіноптыкі аб'явілі жоўты ўзровень небяспекі праз галалёдзіцу


14 снежня чакаецца хмарнае неба. Месцамі невялікі кароткачасовы дождж, мокры снег, слабыя туман і галалёд, раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца, папярэджвае Белгідрамет.

Днём тэмпература паветра складзе ад аднаго да шасці градусаў цяпла.

У Менску цягам дня месцамі невялікі кароткачасовы дождж, мокры снег, верагоднасць ападкаў 60-70 %, слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра раніцай ад – 1 да + 1, днём ад + 1 да + 3, вечарам ад 0 да + 2 градусаў.

Hавiны
Надвор’е на тыдні будзе няўстойлівым, тэмпература – павышанай
2019.12.09 12:33

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў